Musisz zainstalować flash player pobierz instalator








Ад рэдакцыі: У нумары:
Гаворыць Павел Белавус
Вандроўкі з зімовым настроем

Усе мы любім вандраваць. Але кожная вандроўка пакідае свае незабыўныя ўспаміны, пра якія заўжды прыемна распавесці сябрам. У гэтым выданні я паспрабую з Вамі падзяліцца сваімі ўражаннямі ад некаторых вандровак, большасць з якіх праходзіла ў святочныя калядна-навагоднія часіны з лёгкім марозам на шчаках. Паехалі! - Гісторыя адной вёскі ў Бярозаўскім раёне - Ля ўсходніх межаў Беларусі (Магілёў - Орша - Віцебск) ныя - Нязведанныя таямніцы Беларускага Палесся - Варшава-Мінск: непараўнальныя параўнанні



Ёсць у Бярозаўскім раёне вёска Сегневічы. Вёска як вёска з соцен такіх вёсачак па ўсёй Беларусі. Адно толькі вылучае яе з гэтага шэрагу – стары цагляны касцёл ды драўляная пажарная вежа, якая адкрыла мне жывапісную маляўнічасць ціхага памяркоўнага беларускага краю. Вёска Сегневічы з’яўляецца галоўнай, цэнтральнай у сельсавеце, але ж моладзі тут вельмі мала, асноўны кантынгент – людзі за 50 гадоў. У вёсцы большасць каталікоў, таму свой адбітак на мясцовай мове пакінула і польская, але ж мясцовы гоман вельмі вылучаецца мяшанкай ажно 4 моў: рускай, беларускай, украінскай і польскай. На фоне старых драўляных хатак яскрава вылучаюцца новенькія прэзедэнскія домікі, заселеныя ў гэтым годзе маладымі сем’ямі перспектыўных працаўнікоў гаспадаркі. Таму ў школе на клас у сярэднім 8 чалавек. Нажаль у вёсцы Сегневічы няма аптэкі, таму за лекамі бабулькам даводзіцца ганяць на ровары ў суседні Марывіль. Затое ў Сегневічах знаходзіцца стары касцёл у гонар святой Дзевы Марыі, пабудаваны ў 1795 годзе, калі гэтыя землі былі пад Польшчай. За сваю гісторыю касцёл нераз руйнавалі, потым аднаўлялі, апошні раз касцёл быў даволі сур’ёзна разбураны ў

Вясковае паветра зноў узрушыла мычанне кароў, і бабулькі выходзяць надворак, каб сустрэць сваіх родненькіх Зорак і Стрэлак, а тым часам, паблізу з ціхім і згасаючым вясковым бытам, штодзённа шуміць сваім безперапынным аўтатранспартным жыццём “алімпійка” – шаша БерасцеМенск.

гады Другой сусветнай вайны. Зараз працуе, ганарліва ўзвышаючы свае крыжы над старэнькімі вясковымі хаткамі. Вясной тут пачаліся рамотныя працы. Як распавёў мне ксёнз Пётр, які цяпер адначасова выконвае і функцыі прараба, на сённяшні дзень у касцёле адбываецца планавы рамонт, зняты ўсе іконы, дываны і ўпрыгажэнні, але служба ў касцёле працягваецца паранейшаму. На кожную імшу прыходзіць да 100 чалавек, на святы – 150. Грошы на рамонтныя працы трапляюць з 2 крыніц: першая, але зусім мізэрная – грошы вернікаў, другая – польскія каталіцкія арганізацыі. Што цікава, усю працу ў касцёле выконваюць мужчыны асуджаныя на выпраўленчыя работы з адсяленнем ці папросту на «хiмii», усяго каля 10 чалавек. Жывуць яны ўсе разам у доме ксянза Пятра, разам харчуюцца і глядзяць тэлевізар. Таму і незвычайнай мне падалася сітуацыя, якую я назіраў у хаце ксянза падчас абедзеннага перапынку: ксёнз, які ляжыць на канапе падпартрэтам Яна Паўла ІІ, а вакол за сталом асуджаныя сёрбаюць суп і глядзяць тэлевізар. Проста ідылія. А нетак даўно пад касцёлам знайшлі падземныя хады, адзін з якіх ідзе ў бок мясцовай бальніцы, а іншыя пакуль невядома, але ж ксёнз Пётр абяццаў абавязкова дазнацца. Тым часам рамонт працягваецца. Я не ведаю якім касцёл быў раней, і якім ён стане пасля рамонтных прац, але ж паглядзець вельмі хочацца. Ля ўсходніх межаў Беларусі Павел Белавус



Беларусь не Бельгія, не краіна, якую аб'едзеш за паўдня, дзе кожны горад па свойму прыгожы і ад старажытнай архітэктуры і таемнага духу кружыць галаву і зацягвае ў старую казку. Беларусь большая, гэта мая краіна, дзе нарадзіўся, расту, але, у той жа час, уяўляю яе толькі па тых шаблонах, што былі закладзеныя ў школе, у сям'і, СМІ. Ведаю, што ў кожным горадзе ёсць плошча Леніна, жоўтыя аўтобусы, шапікі Белсаюздруку, крамы з надпісамі "малако", "каўбаса", "хлеб" і заводы з дымлівымі трубамі. Такія нашы гарады звонку, калі спрабаваць іх неяк падагульніць. Але насамрэч іх можна падзяліць, класіфікаваць на агра і не агра; сталічныя, абласныя, раённыя; заходнія і ўсходнія. І адрозненняў паміж кожнай групай, як і падабенстваў, вялікая колькасць. Зімовыя вакацыі сталі падставай самастойна пазнаць што там, каля ўсходніх межаў Беларусі, а яшчэ і тыдзень з каханым чалавекам у гасцініцы або на здымнай кватэры ў новым горадзе яшчэ больш узбуджалі маю свядомасць і вандроўны настрой. Найболей цікава і зручна падарожнічаць на цягніку. Добра, што ў Беларусі ўсе абласныя і большменей значныя гарады маюць чыгуначнае злучэнне. Горад, які марыць аб сталіцы З Менску накіроўваемся ў Магілёў, горад, які ў маім уяўленні заўсёды быў чымсьці страшным, бандыцкім, глухім і зусім невядомым. Вечаровы горад сустрэў шырокімі праспектамі і сталічным подыхам. Сталіца яшчэ больш ўяўляцца, гледзячы на Дом Саветаў і таварыша Леніна. Усё супадае з Менскам. І гэта не выпадкова. Пасля вайны Магілёў, зза вялікага руйнавання Менска, быў галоўным прэтэндэнтам на званне сталіцы.



Тут нават пабудавалі будынак дзяржаўнага ўпраўлення, такі ж, як і менскі Дом Урада. Ёсць у горадзе і сваё “Метро”, вядомы магілёўскі бізнэсмэн пад такой назвай трымае ў горадзе некалькі крамаў, бараў, газету і адзін з самых лепшых у краіне - начны клуб "Метро". У прыезджага складзецца ўражанне аб сапраўдным метро, бо шыльды з вялікай "М" красуюцца на кожным скрыжаванні. Ведаю пра пешаходную вуліцу Савецкая ў Берасці, выдатная стара-еўрапейская вулачка з такой жа назвай ёсць і ў Гародні, але зусім нечакана мне было трапіць з вялікага праспекта на зусім непрыметную, быццам утоеную за будынкамі сталінскай архітэктуры вулачку Ленінскую, якая зусім не саступае ні адной з вышэй згаданых. Менавіта гэтая вулачка ўвабрала ў сябе ўвесь каларыт горада. Ад пачатку і да канца вядзе яна па гісторыі горада і сучасным яго жыцці, ад старажытных будынкаў 17-19 стагоддзяў з утульнымі кафэшкамі да элітнай гімназіі, музычнай школы з помнікам Баху, да мастацкага музея ім. БялыніцкагаБіруля, салонам прыгажосці і вясельным атэлье, якіх як нідзе шмат у Магілёве. А цікавая шыльда мэблевай крамы: "Мона Ліза" -- спаць на годным", сведчыць аб прысутнасці ў жыхароў горада фантазіі. Праявілася яна і на зорным пляцы, куды вядзе Ленінская. Зачараваны «звездачёт», абкружаны дванаццаццю крэсламі адпаведных дванаццаці знакам задыяку, спрабуе выканаць жаданні людзей, якія да бляску адшліфавалі пальцы яго рукі, хапляючыся за іх з мэтай загадаць сваё самае запаветнае жаданне. Тут жа і корпус педуніверсітэта, які памятае студэнтам цяперашняга прэзідэнта, а побач і вокны інтэрната, дзе прэзідэнт жыў і фармаваўся ў сваіх перакананнях, гледзячы на вулачку з бліскучым брукам. Горад утульны, у ім хочацца застацца, тут ёсць свой непаўторны дух, які выяўляецца ў дварах, кожны з якіх мае свой назоў і спецыфіку: Шаманскі, П'яны, Тульскі… І Маскоўскі, дзе ўзвышаецца мініятурны Крэмль і да гэтага часу "жывы Цой" (прынамсі, так гавораць надпісы на яго сцяне). У культурным плане горад таксама не памёр, гэтаму сведчанне незвычайны раскошны будынак драматычнага тэатру і шматлікія афішы аб бліжэйшых дзеях і канцэртах. Магілёў таксама завуць сталіцай беларускага рока. А на мясцовым філіяле "Нашага радыё" можна пачуць больш добрай беларускай музыкі, чым на ўсіх айчынных радыёстанцыях разам узятых. Ад Магілёва да Віцебска ўсяго 200 км. Далей шлях ляжаў туды. Але па дарозе нельга было прапусціць буйны горад Ворша, размешчаны дакладна паміж двума абласнымі цэнтрамі. На Радзіме Караткевіча Чаканні ўбачыць нешта выразнае і цікавае ў гэтым 100-тысячным горадзе не апраўдаліся. Сучасным і прыгожым у Воршы сапраўды можна назваць толькі чыгуначны вакзал. Горад хаатычна раскіданы, у цэнтральнай частцы складаецца з хрушчовак і старых габрэйскіх 2-х павярховых хатак з яшчэ савецкімі вітрынамі і любымі беларускімі назвамі крамаў: "Хвілінка", "Вясёлка", "Сонейка". З Воршай звязана імя беларускага пісьменніка Ўладзіміра Караткевіча, тут жа размешчаны музей, які распавядае аб



ягоным творчым шляху. Хоць бы з павагі да вялікага чалавека, варта, знаходзячыся ў Оршы, наведаць экспазіцыю кожнаму беларусу. З усіх цэнтральных будынкаў выразна вылучаецца трохпавярховы з ярка-сінім надпісам "Міліцыя". Аддзел унутраных спраў Аршанскага райвыканкама - вось з чым у мяне зараз асацыюецца Ворша, а яшчэ з маленькімі аўтобусамі «Пазікамі», якія, як «Газэлі» ў большасці гарадоў Беларусі, тут выконваюць ролю маршрутак. Горад выглядае непрывабным і стомленым, гэтыя адчуванні павялічыліся, калі на прывакзальнай плошчы, купляючы ў вусатай жанчыны ў брудным халаце піражкі, убачыў голуба, які сеў на прылавак і пачаў дзюбаць крошкі з падноса, дзе ляжалі выстаўленыя на продаж булачкі. У жанчыны гэтая карціна не выклікала ні якага здзіўлення. Мабыць у Воршы птушкі і людзі жывуць вельмі прыязна. Такое ўражанне, што горад замёр, пэўна, у чаканні "Дажынак", якія ў 2008 пройдуць тут. Можа хоць бы ў перадпачатку "галоўнага" дзяржаўнага свята падправяць фасады хат і пакладуць новы асфальт. Ну а мы накіроўваемся далей у Віцебск. Горад мастацтва Ужо з прывакзальнай плошчы горад пачынае здзіўляць. Спачатку трамваі, якія ў Віцебску з'явіліся значна раней, чым у Менску. Трамвайная лінія была пабудаваная ў 1898 годзе. Віцебскі трамвай быў першым у Беларусі і адным з першых у Расіі. Надзеі ўбачыць на гэтым выдатным транспарце ўсе асноўныя прыгажосці горада не спраўдзіліся, гарадскі цягнік прама з прывакзальнй плошчы накіраваўся ў глухую частку горада, з'явілася адчуванне, што трамвайныя шляхі пракладзеныя па вёсцы. На канцавой станцыі ў ціхім мікрараёне горада кандуктар папрасіў пакінуць вагон. Прыйшлося на аўтобусе ізноў вяртацца ў цэнтр. Горад размясціўся па двух берагам буйнай ракі Заходняя Дзвіна, якая аказала вялікае ўздзеянне на ландшафт горада. Віцебск нібы складаецца з буйных нізінаў і высокіх узвышшаў, на вяршынях якіх красуюцца пышныя будынкі тэатра, дамы культуры і інш. На адной з такіх вяршыняў сустрэў цалкам незразумелае "тварэнне". Перада мною ўзвышалася проста белая калона без подпісу і вызначанай выразнасці. Жартам даў яму матэматычны назоў "Помнік паралелепіпеду". Нізкія часткі таксама не пустуюць, у адной з такіх нізін размяшчаецца і галоўная канцэртная пляцоўка горада і фэсту "Славянскі базар". Яе страха з далечыні нагадвае шыкоўны мост. У горадзе насамрэч шмат мастоў, гэта і невялікія пешаходныя і вялізныя бетонавыя. Падняўшыся па адным з такіх мастоў, апынуўся каля высокага будынка, які знадворку нагадвае замак. Што ж можа знаходзіцца ў такім замку? Помнік архітэктуры 20 стагоддзя аказаўся ветэрынарнай акадэміяй. Прыемна, пэўна, вучыцца ў замку. Горад славіцца сваімі ВНУ, асабліва вылучаецца Віцебскі медуніверсітэт. Па гэтый прычыне ў горадзе існуе і невялікая праблема: катастрафічны недахоп хлопцаў. Давялося асабіста ўпэўніцца ў гэтым, зазірнуўшы ў піцэрыю, дзе ў невялікай зале толькі мая сяброўка апынулася з маладым чалавекам, то бок са мною. Вакол нас сядзелі

Віцебск – радзіма сусветна вядомага мастака Марка Шагала. Ён пражыў у гэтым горадзе каля 30 гадоў. Пазней іміграваў і больш ні ў Віцебску, ні ў Беларусі не быў ніколі, хоць пражыў 97 гадоў.

толькі кампаніі дзяўчын, якія размаўлялі паміж сабою, чакаючы замовы. Цікава, як яны выходзяць з такой сітуацыі. У Магілёве шмат салонаў прыгажосці, а вось Віцебск запомніўся вялікай колькасцю харчовых крам з аднолькавай назвай "Веста". Віцебск – радзіма сусветна вядомага мастака Марка Шагала. Ён пражыў у гэтым горадзе каля 30 гадоў. Пазней іміграваў і больш ні ў Віцебску, ні ў Беларусі не быў ніколі, хоць пражыў 97 гадоў. На ціхай вуліцы Пакроўскага, недалёка ад чыгуначнага вакзалу знаходзіцца доммузей мастака, па шляху да якога немагчыма не заўважыць і помнік Марку Шагалу: седзячы ў фатэлі, мастак глядзіць у неба, дзе парыць яго ўмілаваная Бэла. Сам музей уяўляе сабою адноўлены інтэр'ер дома, дзе пражыў мастак раннія гады. На жаль, сярод фатаграфій і асабістых рэчаў няма ніводнай карціны мастака. Усе яны за мяжой. Блукаючы вулкамі вячэрняга Віцебску, можна набрысці на заапарк, на гарадскую ратушу, то на невялікі ціхі скверык, з прыемнымі лавачкамі для пацалункаў, і, у рэшце рэшт, апынуцца зноў каля стромкіх спускаў да ракі… Паміж сталіцай і абласным цэнтрам, паміж абласным і раённым горадамі шмат адрозненняў: недзе жывецца лепш, а дзесьці горш, у кожным горадзе ёсць сваё непаўторнае, свае “разынкі”. Кожны чалавек годны таго горада, у якім ён жыве або марыць жыць. Усе абласныя гарады ў Беларусі выдатныя і па праве носяць гэтае званне, у раённыя жа часта вялікія грошы не даходзяць, горш інфраструктура ды і магчымасцяў там меней. Але, як кажуць, не месца ўпрыгожвае чалавека, а чалавек месца, і каб вырашыць якое месца варта вам упрыгожыць, пазнайце ўсе магчымыя варыянты. І можа тады, Беларусь не будзе падавацца нам краінай, абмежаванай Менскай кольцавой аўтадарогай.