Тэставае паведамленьне - трэба паставіць flash player
Падзеі кожнага двара Старонка 2.
Пціч - варта праверыць
Старонка 3.
Агратурызм па- беларуску
Старонка 4.
Беларускае Купалле
Пціч: варта праверыць
Гісторыі жыцця цудоўнай беларускай вескі Зарачаны, якая знаходзіцца пад Менскам ля ракі Пціч
Па назіраннях зарачанаў адзін з гаспадароў нядаўна адбудаванага катэджу забруджвае Пціч адходамі з каналізацыі. Калі жыхары Зарачанаў запыталіся ў уладальніка дому пра сцёк, ён унікнуў ад канкрэтовага адказу.
З кожным новым адбудаваным домам у вёсцы Зарэчча мясцовыя жыхары пачынаюць непакоіцца. Як зладзіць новы гаспадар пабытовыя прылады і ці не выкарыстае ён праточную рачулку ў асабістых мэтах - невядома..
Пасля з’яўлення новага катэджу зарачанцы і занепакоіліся станам Пцічы, бо многія сцёкавую трубу бачылі ўласнымі вачыма. Адзін з жыхароў Зарачанаў распавёў, што выпадкова знайшоў каналізацыю: яна знаходзіцца пад вадой на беразе Пцічы напрыканцы надзелу гаспадара катэджу.
Адчуваючы небяспеку, мясцовыя жыхары ўжо звярнуліся па дапамогу да ўладаў. Старшыня сельсавету Наталля Сілівончык абяцала разабрацца ў сітуацыі і параіла напісаць і падпісаць скаргу ці заяву на гэты конт.
Зарачанцам ёсць чаму непакоіцца: яны водзяць да ракі жывёлаў на вадапой, там купаюцца самі жыхары. Клапатлівыя бабулі і дзядулі баяцца – ці не абярнецца для іх сваякоў летні адпачынак і аздараўленне хваробамі.А калі нехта ў вёсцы выкарыстоўвае рэчку ва ўласных мэтах і сцёк сапраўды існуе, гэта можа казаць аб адным – Пціч забруджваецца. А таму хвалявацца – варта.
Калі каналізацыйны сцёк сапраўды існуе, вада рэчкі брудзіцца. Пасродкам такой вады можна захварэць нават на халеру – гэта адна са страшнейшых хваробаў, якую можа прынесці безабіднае купанне. Такія абставіны псуюць развіцце агратурызму ў вёске Зарачаны і перашкаждае людзям спакойна жыць і адпачываць.
Агратурызм па- беларуску.
Агратурызм у веску Зарачаны прынесла аднайменная сядзіба, якая з'явілася тры гады таму. Ала і Андрэй Ніжнікі вырашылі распачаць сямейны бізнэс і збудавалі цудоўны маёнтак. Адпачатку будаўніцтва гаспадарам дапамагае Павел Янаў. Сёння Ніжнікі не ўяўляюць сядзібу без працавітага памагатага.
Госьці прыяжджаюць сюды на працягу ўсяго года, а гаспадары робяць усё магчымае, каб турыстам захацелася вяртацца ў маёнтак зноў і зноў. Трэба адзначыць, што сядзіба займае даволі вялікую плошчу, і нават дзіўна, як тут могуць управіцца тры чалавекі. Мы вырашылі даведацца, як жа праходзіць жыццё маёнтка “знутры”. Павел Янаў, які працуе тут з першага дня заснавання сядзібы, раскрыў нам некалькі сакрэтаў.
- Раскажыце крыху пра сябе, як Вы трапілі сюды і чым займаецеся?
- Я пазнаёміўся з Андрэем на будоўлі. Ён быў прарабам, а я простым рабочым, і ён мне прапанаваў тады дапамагчы яму збудаваць дом для яго сям’і. Мы яго збудавалі, камусьці трэба было займацца гаспадаркай. Я згадзіўся на прапанову тут працаваць і не шкадую аб гэтым. Андрэй і Ала - мілыя і цудоўныя людзі, яны мне замянілі сям’ю. З 2005 года мы пачалі займацца агратурызмам, вырашылі зрабіць наш дом прывабным для турыстаў. Мы сваімі рукамі пабудавалі другі будынак, лазьню, маленькі басейн, іншыя будынкі, пасадзілі сад…
- Ці дапамагаюць вам як небудзь мясцовыя ўлады?
- Скажу шчыра, што падтрымкі ніякай няма, дзякуй, што не перашкаджаюць. Мы прасілі, каб сельсавет паклаў хаця б асфальт на дарозе. Але не, не хочуць, Няўжо так можна? Мы плацім, каб сельсавет вывозіў сьмецьце з нашай сядзібы, а часта бавае, што яны спазьняюцца, што не вывозяць увогуле. Аднойчы тры тыдні вывезьці не маглі, птушкі раскідвалі сьмецьце па вёсцы, было брудна і непрыемна. Па закону ўлады павінны шмат рабіць для нашай вёскі, але не робіць. І нам самім прыходзіцца усё рабіць, за свае грошы. Але з іншага боку, што нам павінна дзяржава? Я думаю, што калі ты добра хочаш жыць, зарабляць грошы, то працуй, не спадзявайся на ні на ўладу, ні на каго.
Што смачнага Вы гатуеце для гасьцей?
- Я гатую ежу ў рускай печцы: тушаную бульбу, курачку. Калі ў нас сьвяткуюць вясельле, я сам вымешваю цеста, а потым стаўлю ў печ пірог, і частую ім усіх гасьцей.
- Чым яшчэ вы прывабліваеце сваіх гасьцей?
- Мы стараемся адзначаць усе традыцыйныя сьвяты так, як іх сьвяткавалі нашыя продкі. Апошні раз, калі сьвяткавалі Купальле, да нас прыехалі тэлевізіёншчыкі. У нас былі вянкі, якія мы кідалі ў Пціч, і вялікае вогнішча, - праз яго мы скакалі. Звычайна да нас далучаюцца аднавяскоўцы, граюць музыкі, і мы накрываем стол у бяседцы на возеры, купаемся нагішом. На Масленку пячэм бліны, да нас прыходзяць дзеці, музыкі, гэтае сьвята таксама зьбірае шмат людзей. Акрамя гэтага, мы ладзім для сваіх гасьцей разнастайныя гульні і забавы.
- Як адпачываеце?
- Адпачываць люблю каля тэлевізара, мне падабаюцца серыялы, якія ідуць па вечарах. Таксама я люблю пагуляць у вёсцы з моладзьдзю, мы нават ладзім дыскатэкі. Увогуле я вельмі люблю бавіць вольны час разам з моладзьдзю. Часам прыемна проста прагуляцца па вуліцах, і паразмаўляць з аднавяскоўцамі.
Дзякуй за рамову!
Беларускае Купалле
Купалле – адно з нямногіх стараабрадавых беларускіх святаў, якое захавалася на Беларусі з незапамятных вякоў.
Па многіх павер’ях менавіта ў гэты дзень (а дакладней, ноч) прачынаецца нячыстая сіла і шкодзіць хатняй жывеліне (таму не забудзьце абкласці ўваход у хлеўкрапівой, каб адпугнуць нячысцікаў). Кажуць, што менавіта 6 ліпеня ўсе лекавыя зёлкі набіраюць сапраўдную сілу.
Са святам Купалы звязана шмат традыцый і павер’яў. Дарэчы, калісьці Купала з’яўлялася адным з самых галоўных святаў у календары беларусаў. І адзначалася па старым календары яно ўноч з 21 на 22 чэрвеня.