Musisz zainstalować flash player pobierz instalator








Прыміцыйная святая Імша і асвячэньне зямлі ў Лошыцы

ЛОШЫЦА 09.09

У мінскай парафіі Маці Божай Ружанцовай у мікрараёне Лошыца 8 чэрвеня адбылося урачыстае асвячэнне зямлі і сымбалічная закладка фундамэнта на месцы будаўніцтва капліцы. Да гэтай падзеі была прымеркаваная прыміцыйная святая Імша а.Андрэя Караля (CSMA), які напярэдадні цэлебраваў сваю першую святую Імшу на малой радзіме ў Шылавічах Гарадзенскай вобласьці. Яму дапамагаў настаяцель парафіі а. Генадзь Кухарэвіч (CSMA) і ксяндзы-міхаліты з Польшчы: а.Павал і а.Войтэк, а таксама клерыкі Ян і Міхал. Вітаючы новавысвечанага ксяндза і гасцей з Польшчы а. Генадзь Кухарэвіч нагадаў пра асаблівае шанаванне культу Архаанёла Міхала ў Беларусі, пра даўнюю гісторыю ахвярнай працы на беларускай зямлі айцоў-міхалітаў, пра пераследаваньне святароў і законных сёстраў фашыстоўскімі і савецкімі ўладамі, пра адраджэнне беларускага касцёлу сёння, пра патрэбу руплівай пастырскай працы і новых пакліканняў. Польскіх гасьцей і асабліва а.Андрэя Караля таксама цёпла віталі і вернікі, якія ведаюць сьвятара па ягонай ранейшай працы ў парафіі ў якасьці клерыка. У сваю чаргу ксяндзы-міхаліты ўдзялілі ўсім прысутным сваё пастырскае благаслаўленне. Па завяршэнні сьвятой Імшы а.Андрэй асвяціў зямлю пад будучы фундамэнт і будаўніцтва парафіяльнай капліцы. А сьвятары і вернікі распачалі сымбалічную закладку фундамэнту. Працэсія Божага Цела ў Мінск

ЛОШЫЦА 09.09

14 чэрвеня 2009 г. у Мінску адбудзецца працэсія з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста (Божае Цела), што традыцыйна адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы на ўспамін таго дня, калі Езус Хрыстус на Апошняй Вячэры ў Вялікі Чацвер устанавіў Найсвяцейшы Сакрамэнт. Традыцыйна працэсія распачнецца цэлебрацыяй святой Імшы ў 9.00 каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы (пр. Скарыны, 44а). Працэсія пройдзе па вуліцы Казлова, па тратуары праспекта Незалежнасці, па вуліцах Берсана, Валадарскага, Інтэрнацыянальнай і завершыцца каля архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9). Падчас шэсця, якое распачнецца ад касцёла Найсвяцейшай Тройцы прыкладна ў 10.30, прадугледжаны чатыры прыпынкі-стацыі: першая стацыя на плошчы Перамогі, другая — на Кастрычніцкай плошчы, трэцяя — на плошчы Незалежнасці, чацвёртая — на плошчы Свабоды. Падчас кожнай стацыі манстранцыя з Найсвяцейшым Сакрамэнтам будзе змяшчацца на прыгожа аздобленым троне, падрыхтаваным вернікамі пэўных парафій, будзе чытацца ўрывак з аднаго з Евангелляў, а затым святар прамовіць гамілію. Падчас кожнай стацыі прысутным будзе ўдзяляцца благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам. Перад заключным благаслаўленнем вернікі праспяваюць гімн «Te Deum» («Цябе, Бога, праслаўляем»), а завершыць урачыстасць спеў гімна «Магутны Божа». У працэсіі будуць прымаюць удзел дзеці, якія сёлета прынялі Першую святую Камунію, а таксама прадстаўнікі розных малітоўных груп і рухаў. Урачыстасць

ЛОШЫЦА 09.09 Ло́шыца, Ло́шыцкае прадме́сьце — былая вёска, цяперака ўскраіна і мікрараён Менску, разьмешчаны ў паўднёвай частцы гораду, у сутоках ракі Лошыца і Сьвіслач. Упершыню ўзгадываецца ў «Літоўскай мэтрыцы» ў 1557 годзе. Найбольшага росквіту дасягнула ў 18—19 стагодзьдзях, была адбудаваная сядзіба. У 1877 годзе маёнтак перайшоў да Яна Любанскага. А апошнім уладальнікам Лошыцы стаў ягоны сын — Яўстафій Любанскі. Мікрараён разлічаны на 50 тысяч жыхароў.

працэсіі будуць надаваць харугвы і абразы з выявамі святых. У гэтым годзе ў працэсіі будуць несці абраз Езуса Міласэрнага, які перэгрынуе па парафіях Мінска-Магілёўскай архідыцэзіі. [У Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі па парафіях адбываецца перэгрынацыя абраза Езуса Міласэрнага і рэліквій благаслаўлёнага кс. Міхала Сапоцькі. Перэгрынацыя распачалася 19 красавіка 2009 г. і закончыцца 23 жніўня гг. урачыстай святой Імшой і працэсіяй у мінскай архікатэдры. Мэта перэгрынацыі — адраджэнне малітоўнага і сакрамэнтальнага жыцця ў парафіяльных супольнасцях і ў асабістым жыцці кожнага чалавека]. Падчас шэсця будзе раздавацца пітная вада. Працэсію будзе суправаджаць машына з гучнагаварыцелем, што дазволіць усім удзельнікам прымаць актыўны ўдзел у спевах і малітвах. Урачыстасьць у Гатава У Гатава (Серабранкаўскі дэканат) Мітрапаліт МінскаМагілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў часовую капліцу, крыж і зямельны надзел пад будаўніцтва касцёла. Ва ўрачыстых набажэнствах парафіі Святога Міхала Арханёла прымалі ўдзел святары і вернікі мінскіх парафій, кс. Станіслаў Мараўскі з Польшчы, прадстаўнікі ўлады. У гаміліі Мітрапаліт Тадэвуш, спаслаўшыся на тэкст чытання з літургіі аб прароку Эзэхіэлі, які выказвае свой боль з прычыны падзелу выбранага народа, падкрэсліў, што ўсіх нас яднае Езус, які прыходзіць праз Касцёл, праз Божае слова, сакрамэнты і інш. Арцыпастыр заклікаў вернікаў заўсёды памятаць пра шлях, які вядзе да капліцы, бо ў ёй ёсць наш Збаўца: «Сёння мы павінны памятаць пра тую дарогу, якая вядзе

ЛОШЫЦА 09.09

да касцёла, і яна не павінна зарасці травою. Няма пакуль што вялікага касцёла, але тут, у часовай капліцы, будуць цэлебравацца тыя самыя сакрамэнты, будзе абвяшчацца тое самае Божае слова і той самы Езус Хрыстус у Найсвяцейшым Сакрамэнце таксама будзе тут». Парафія Святога Міхала Арханёла ў Гатава была заснавана амаль дзесяць гадоў таму. Спачатку ў парафіі было не шмат вернікаў, а цяпер — некалькі сотняў чалавек. Падчас прывітання Мітрапаліта і прысутных святароў вернікі падзякавалі пробашчу парафіі кс. Генадзю Кухарэвічу CSMA за духоўную апеку і падтрымку. Пасля святой Імшы парафіянка Марына Бандарчук разам са сваёй маці перадалі ў часовую капліцу абраз Маці Божай Вострабрамскай. Абраз быў знойдзены на сметніку ў часы пераследу за веру. Многія дзесяцігоддзі ён захоўваўся ў іх доме. Сям’я з радасцю перадала абраз капліцы, каб перад ім маліліся і наступныя пакаленні. Галіна Абакунчык