Musisz zainstalować flash player pobierz instalator




Гэта наш горад

Інфармацыйны веснік гімназіі г. Крычава № 1

Ёсць на ўсходзе Беларусі невялічкі старажытны гарадок Крычаў. Ёсць ў горадзе Крычаве навучальная ўстано-ва – гімназія. Ёсць ў гэтай навучальнай установе гімназісты, якім так цікава ўсё наўкола, якія імкнуц-ца адкрыць гэты рознакаляровы свет, распачаць нешта новае, праверыць свае здольнасці і магчымасці. Гэтыя гімназісты і ёсць мы – рэдакцыя газеты “Скарбонка падзей”. Мы – крычаўляне! Мы частка нашага ўтуль-нага гарадка. Мы любім сваю малую радзіму і хочам перш наперш расказаць пра яе. А для гэтага запрашаем ўсіх на-шых чытачоў у невялічкае падарож-жа па крычаўскай зямлі. Гістарычныя старонкі 1136 г. – першае ўпамінанне пра Крычаў у Грамаце смаленскага князя Расціслава Мсці-славіча. 1359 г. – Крычаў уключаны ў склад Вялі-кага княства Літоўскага 1653 г. – горад атрымаў Магдэбургскае права 1569 г. - Крычаў увай-шоў у склад Рэчы Паспа-літай 1708 г.- бітва са шведамі ля в. Маляцічы (Крычаў-скі раён) 1740-1744 гг. – сялян-скае паўстанне пад кіраў-ніцтвам Васіля Вашчылы 1772 г. – далучэнне Крычава да Расійскай імперыі 1776 г. – Крычаў стаў асабістым уладаннем князя Пацёмкіна 1943 г. – вызваленне горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Скарбонка падзей Свята- Уваскрашэнская царква. Пабудавана ў пер-шай палове XX ст. У перыяд існавання СССР тут знаходзіўся кінатэатр. Зараз з’яўляецца галоўнай царквой горада. Архітэктура Крычава Палац князя Пацёмкіна. Пабудаваны ў 1778-1787 гг. па праекту вядомага архі-тэктара І. Старова ў стылі рускага класіцызму. З 90-х гадоў XVIII ст. палац належыў памешчыку Галын-скаму. Зараз тут размешча-ны Крычаўскі краязнаўчы музей. На Крычаўшчыне шмат помнікаў героям Вялікай Айчыннай вайны. Гэта памяць пра тых, хто аба-раняў наш горад у ліпені 1941-га, змагаўся у скла-дзе Крычаўскага падпол-ля ў гады акупацыі, вызваляў крычаўскую зямлю ў верасні 1943-га. Тысячы жыхароў горада загінулі ў часы вайны. Адны не вярнуліся да ха-ты з палёў бітвы, другія былі закатаваны ў Кры-чаўскім лагеры смерці. Шмат крычаўлян ўзнага-роджаны ардэнамі і меда-лямі. Трое нашых зем-лякоў атрымалі званне Герояў Савецкага Саюза.



Прырода Крычаўшчыны Колькі маляўнічых куткоў знойдзе падарожнік, які завітае на крычаўскую зямлю. Прыгажосць нашай прыроды зачароўвае сваёй разнастай-насцю і непаўторнасцю. Наша малая радзіма багата зялёнымі палацамі лясоў ды блакітнымі дыванамі азёр. Горад Крычаў стаіць на беразе ракі Сож і таму гэты край часта называюць Прысожжа. Якая гэта асалода - вандраваць па крычаўскім прасторам! Далучайчася на нас. Гасцям у нас заўсёды рады. А гэта наша гімназія. У мінулым годзе ёй споўнілася ўжо трыццаць. Але хіба гэта ўзрост для пабудовы, у якую кожны год прыходзяць маленькія першакласнікі і крочаць наперад па шляху да ведаў. Яна ніколі не пастарэе. Вучні робяць нашу гімназію заўсёды юнай. У нас багатая гісторыя і шмат разнастайных дасягненняў. Па ўсёй краіне і за яе межамі можна сустрэць выпускнікоўгімназістаў. Жыццё гімназіі напоўнена мноствам падзей, пра якія мы распавядаем вам у наступных нумарах газеты.