Тэставае паведамленьне - трэба паставіць flash player






Газэта ўдзельнікаў летніку 15-22.08.11 у Супрасьлі

МЫ! Вольга



З 15 па 22 жніўня ідзе чарговая змена летніка Новыя медыя ў Супраслі. Ці варта прымаць у ім удзел? Якія самыя яркія моманты летніка? Што падабаецца, а што б хацелася змяніць у працы? Пра гэта і не толькі нам распавядуць самі ўдзельнікі. Зміцер “Мне 20 год. Вучуся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі на інжнерасістэматэхніка і хоць, на першы погляд , мая прафесія не звязана з журналістыкай, я з ахвотай прымаю ўдзел у лагеры. Калі казаць пра хобі, то люблю вандраваць на ровары па гістарычных аб’ектах. Вяду блог. Больш за ўсё мне падабаецца фармат трэнінгу Марціна Грудзеня, які як аніматар выдатна змешвае адпачынак, энерджайзеры і працу. Увесь мой ранейшы досьвед трэнінгаў іншы. У параўнанні з тымі, дзе я ўдзельнічаў, трэнінгі Марціна напоўненыя духам еднасці і інтэграцыі, дзе кожны праяўляе сябе як асоба са сваім поглядам. Маленькі горад Супрасль радуе добрай сферай абслугоўвання. Не падабаецца мне адзінае: не хапае часу, каб паглядзець і даследаваць Супрасль. Я лічу, што з’ездзіць сюды павінен кожны, хто жадае змагацца за лепшую будучыню і імкнецца да перамен, таму што гэта адно з месцаў, дзе можна зразумець надзёныя рэчы жыцця". Я скончыла Інстытут журналістыкі БДУ, потым атрымлівала веды ў магістратуры ЕГУ ў сферы гендарныях даследаванняў. Зараз мая праца звязана з маркетынгам і піярам. Так склалася, што журналістыкай не давялося займацца шмат і прафесійна, але адчуваю патрэбу практыкавацца ў напісанні навуковых артыкулаў так , каб людзям цікава было чытаць. Лагер Новыя медыя для мяне– гэта сродак пазнаць рамяство журналіста. МЫ! Тамара



“Мне 18 год. Вучуся на другім курсе ў ЕГУ на спецыяльнасці масавыя каммунікацыі і журналістыка. Журналістыка – гэта мая стыхія. Цікаўлюся радыё, друкаванымі і інтэрнэт-выданняммі, тэлебачаннем. Мяне ўразіла сустрэча з Змітром Косціным, яго хацелася слухаць і слухаць. Ілона Карпюк паказала сябе з лепшага боку як журналіст і як асоба. У сустрэчах знайшла тое, што мне цікава, але паслухаць карысна было ўсё. Калектыў у лагеры выдатны. Удзельнікі хоць усе і розныя, але падобныя сваёй адкрытасцю. Мы эфектыўна працуем, весела бавім вольны час. А з дзяўчатамі, з якімі жыву ў адным пакоі, назусім сталі добрымі сяброўкамі. Падабаецца мне і Супрасль сваім незвычайна рамантычным настроем. Заняткі карысныя і ніякіх змен не патрабуюць. А вось у пакоі сметніца даўно напоўнілася, але прыбіральшчыцы чамусьці не бачна… Ехаць у такі лагер патрэбна. А чаму не? Калі ёсць магчымасць пазнаць новае, трэба ёю карыстацца. А калі ты хочаш звязаць сваё жыццё з журналіствкай, як я, то дакладна не пашкадуеш.” “Мне 20 год. Вучуся ў ЕГУ, 2 курс па спецыяльнасці “Культурная спадчына і турызм”. Цікаўлюся грамадскім, культурным, сацыяльным жыццём Беларусі. Ва універсітэце удзельнічаю ў разнастайных канферэнцыях і трэнінгах. Хачу паспрабаваць сябе ў сферы журналістыкі. Вельмі падабаецца месца размяшчэння лагеру, горад Супрасль. Удзельнікі ўсе розныя і вельмі цікавыя асобы. Мерапремствы, размовы з знакамітымі людзьмі ў Польшчы, харазматычны палітык Роберт Тышкевіч запоўніцца назаўсёды. На жаль не было экскурсіі па Беластоку. Раю ўсім наведаць лагер, таму што гэта незабыў досвед, які немагчыма атрымаць у іншым месцы.” МЫ! Арцём



“Я вучуся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на спецыяльнасці сучасныя замежныя мовы. Мне 18 год. Падабаецца займацца валанцёрствам, арганізоўваць спектаклі, гульні, конкурсы для інвалідаў і дзяцей дзіцячых домаў. Таксама я друкуюся у газеце Студэнцкага Саюза БДУ «Обратная связь» і «Нарачанская зара». Добра тое, што ў лагеры можна выкарастаць час летніх вакацый з карысцю і даведацца штосьці новае, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі і знайсці новых сяброў , добра правесці час. Падабаецца мне як асоба наш перакладчык і куратар Вольга ГардзейчыкМазярска. Расчароўвае спазненне ў лагер на 2 дні, зза немагчымасці атрымаць візу раней. Не падабаецца прачынацца рана. Калі ты актыўны і творчы чалавек, любіш працаваць і вучыцца, то лагер Новыя медыя для цябе.” “Вучуся на 5 курсе Інстытута журналістыкі БДУ. Шмат чытаю, люблю падарожнічаць , канешне, захапляюся сваёй прафесіяй і імкнуся пазнаць усё новае, што з ёй звязана. Для мяне лагер - гэта магчымасць набыць новую інфармацыю, сустрэчы з цікавымі люздьмі і наведванне новых мясцін. Мая будучая праца, спадзяюся, будзе злучана з рэкламай і піярам, таму актуальныя журналісцкія веды спатрэбяцца. У параўнанні з вучобай ва універсітэце, вучоба ў летніку ідзе інтэграцыйна, захапляльна і цікава. Падабаюцца людзі, смачная ежа, прывабнае месца… На мой погляд, у лагер трэба ехаць таму, хто наватар і актывіст па жыцці. Ёсць магчымасць пераняць вопыт польскіх журналістаў, палітыкаў, дзеячаў арганізацый для фарміравання свайго светапогляду і пашырэння кругагляду.” МЫ! Рыгор



“Я навучаюся ў БДПУ. Цікаўліся псіхалогіёй, з якой планую звязаць сваё жыццё ў будучым. Вольны час баўлю з кнігай у руках. Больш за ўсё спадабалася сустрэча з Робертам Тышкевічам, таму што ён паказаў сябе шчырым чалавекам, з цікавым мінулым, які любіць сваю працу. У захапленні ад трэнінгу Марціна Грудзеня. Я вучуся на такой спецыяльнасці, якая патрабуе ўвесь час прысутнічаць на падобных занятках, таму магу параўнаць і сказаць, што ён выдатны трэнер. У Супраслі мяне ўразіла гра трубача, якая гучала кожны вечар па ўсім горадзе, але, на вялікі жаль, трубач аказаўся несапраўдны, а электрычны... Раю ўсім ехаць у лагер, таму што гэта каштоўная крыніца набыцця новых ведаў і новых знаёмств.” “Я студэнт пятага курса лячэбнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага унівэрсытэта. Захапляюся музыкай, турызмам, спортам. Досыць даўно маю актыўныю грамадзянскую пазыцыю. У лагеры ўдзельнічаю, каб правесці час з карысцю дзеля свайго развіцця і атрымання каштоўных ведаў ў галіне журналістыкі і прафесійнага ўдасканальвання. Што мне тут падабаецца? Заняткі, людзі, наваколле… увогуле ўсё. Але магчыма гэта толькі таму, што я упершыню ў Польшчы. Будучым удзельнікам скажу, што лагер Новыя медыя – яшчэ адзін шлях для чалавека, які увесь час ідзе наперад, развіваецца, вучыцца і імкнецца змяніць свет. ”



Зміцер “Мне 19 год. Вучуся на 3 курсе гістарычнага факультэта БДУ. Ідэя паспрабаваць сябе ў ролі журналіста прыйшла не так даўно. Паспрабаваў – і атрымалася. Зараз друкуюся у газеце гістфака БДУ “Ніка”, пішу для інтэрнатвыданняў generation.by, ampby.org. і іншых. Праграма лагера, лічу, вельмі цікавая і пазнавальная. Ёсць магчымасць атрымаць веды не толькі ў сферы журналістыкі, але і пазнаёміцца з польскай гісторыяй, сустрэцца з актывістамібеларусамі ў Польшчы, навучыцца весці трэнінгі самастойна. Радыё студыя, тэлебачанне, знаёмства з Робертам Тышкевічам, журналісты газетных выданняў – усе спадабалася. Атрыманыя веды каштоўныя і таму, што планую выкарастаць іх ў сваіх гістарычных даследаваннях. Я б зрабіў прыбыванне ў Беластоку даўжэйшым, каб павандраваць і наведаць усе гістарычна важныя мясціны. Адмоўнае і тое, што пры знаёмстве не хапала інтэграцыі для наладжвання сяброўскіх адносін. Але наведаць лагер раю ўсім, бо карысць ад яго заўважная…” Кірыл “Мне 19 год. Вучуся на журналіста на трэцім курсе ў Кірыл “Мне 19 год. Вучуся на журналіста на трэцім курсе ў ЕГУ. Чым цікаўлюся? Экстрым, ровары, кнігі, вучоба, гра на гітары, спевы… таксама пішу вершы, песні, апавяданні. Ды ўвогуле шмат чаго, усяго не перылічыць. На працягу першых двух дзён у нас былі сустрэчы з рознымі беларусамі ды цэлымі арганізацыямі беларусаў на Падляшчы і Беласточчынне. Мне гэта вельмі спадабалася. Ды і на трэнінгах атмасфера выдатная. Нельга не заўважыць, што веды там значныя. Дарэчы, я раней не удзельнічаў у такім. Падабаецца мне і Супрасль. Але найбольш у ім уразілі трэнажоры у вольным карыстаньні на пляжы - можна адначасова купацца і займацца спортам. Раю ехаць сюды усім, таму што нічога дрэннага тут не робяць. Паказаваюць, што беларусы не толькі ў Беларусі, але ёсьць і тут, нават большыя, чым там.” Вольга Гардзейчык–Мазярска: “Не сядзі і не чакай – ты пачні рабіць першыя крокі, а далей усё пойдзе як снежны ком”
Часта так здараецца, што людзі, якія ўкладаюць шмат сіл на стварэнне паспяховых праектаў, застаюцца, так скажам, “за кадрам”.


Але думкі менавіта гэтых людзей з’яўляюцца карыснымі і цікавымі. Таму мы вырашылі звярнуцца да Вольгі Гардзейчык-Мазярскай, чалавека, дзякуючы якому прадстаўнікі беларускай моладзі маюць магчымасць апынуцца ў журналісцкіх летніках. - Летнік хутка закончыцца… Ці спраўдзіліся Вашыя надзеі наконт яго, і ці ёсць ужо нейкія пэўныя вынікі? - Для мяне летнік яшчэ ў разгары. Ён абсалютна не скончыўся, таму што тры запланаваныя модулі маюць для мяне аднолькавую вартасць, і, спадзяюся, такую ж вартасць яны маюць і для вас. Перад намі яшчэ вельмі карысная рэч, якой вас будзе вучыць Паўліна: пра тое, як трэба шукаць працу, як трэба будаваць сваю кар’еру і г.д. Гэта каштоўныя веды, патрэбныя кожнаму. Што тычыцца вынікаў, то я як суаўтар праекту пісала тое, што падавалася мне слушным. Ці гэта патрэбна вам, пытацца трэба ў вас. Ці гэта падаецца каштоўным мне? – так, падаецца. Іначай я пісала б інакш. Адзінае, у чым я перакананая – што мяне не падманулі чаканні. Я крышачку турбавалася пра выбар людзей, таму што вельмі няпроста выбраць з дваццаці чалавек аднога, каб ён трапляў пад усе параметры, каб адчувалася яго матывацыя ўдзельнічаць. Калі я чытала вашыя анкеты, я набіралася веры ў нас і ў нашую Беларусь. Усе анкеты былі аднолькава разумныя, светлыя, беларускія, што таксама для мяне важна, хаця такога вымагання ўвогуле не было. - Ці адбывалася ўсё так, як было запланавана, ці ўсё ж такі былі нейкія нечаканыя падзеі? - Адзіным момантам, які сапраўды прычыніў мне



стрэс, была затрымка з візамі для ўдзельнікаў, але я не лічу, што гэта патрэбна ўвекавечваць на паперы. Такія падзеі, з майго вялікага досьведу, здараюцца даволі часта. У гэтай справе ёсць шмат тонкасцей і фармальнасцей, і, нават пры вялікім жаданні працаўнікоў, у іх часам проста не хапае рук апрацаваць усе заявы. Акрамя гэтага інцыдэнту і – як вынік - таго, што некалькі ўдзельнікаў не патрапілі на першы модуль, такіх нервовых сітуацый больш і не было. Крышачку здзівіла тое, што адукаваныя людзі, удзельнікі курсу, вельмі мала ведаюць пра Беласточчыну. Але з іншага боку гэта і добра – каб вы прыехалі і ўбачылі тое, што ведалі раней, гэта было б менш карысна. Аднак я паспрабавала вам гэта данесці праз сустрэчы з пэўнымі людзьмі, якія калісьці мяне натхнялі. Мне хацелася, каб вы з імі пазнаёміліся, і, магчыма, яны натхняць і вас. Вы шмат што чулі ад іх упершыню, і мне гэта падалося нават нейкім прыемным сюрпрызам. - Распавядзіце, калі ласка, пра самыя цікавыя моманты гэтага летніку менавіта для Вас? - Самае прыемнае і ўзмацняючае – я б сфармулявала так – тое, што мы пасябравалі. У нас няма такога, што мы разбягаемся па пакоях хутчэй да фэйсбука. Напрыклад, учора, без аніякага загаду і кіравання, мы проста сабраліся ўвечары і з задавальненнем, усе разам, пагулялі ў калектыўныя забавы. І атрымалася нават не інтэграцыя, а проста прыемнасць ад разам праведзенага часу. - Што Вы атрымалi ад такога iнтэнсiўнага часу камунiкацыi з моладзю? - Я не хацела б дзялiць людзей выразна на моладзь i немоладзь - гэта не зусiм карэктна, таму што ў кожнага чалавека такая мяжа прабягае ў розным месцы, i задаючы такое пытанне, ты адкідваеш мяне туды, дзе мяне, магчыма, няма. Калi ты штосьцi хочаш сказаць ці зрабіць -  і здолееш заахвоціць іншых людзей, то неважна, якога яны полу ці ўзросту. Калі я стварала Інстытут беларускай культуры, я рабіла гэта проста таму, што мне хацелася крышачку паўплываць на рэчаіснасць. А рэчаіснасць была такая: калі я прыехала ў Варшаву, была толькі я і была Варшава. З беларусаў, калі яны і былі, то недзе па хатах, як схаваныя жонкі мужоў. Я апынулася ў інтэлігенцкім ассяроддзі, але мне даводзілася адказваць на пытанні “ці ёсць у Беларусі ўстановы вышэйшай адукацыі?”. Мяне абурала, што суседзі так мала ведаюць пра нашу краіну, і захацелася, наколькі магчыма, гэтую сітуацыю змяніць. Я пачала рабіць арганізацыю, каб нават беларусы, якія тут жывуць, мелі магчымасць ведаць болей пра Беларусь. І калі мы рабілі, напрыклад, нейкія канцэрты, гэтыя жонкі выходзілі і казалі: “Гэта ж маё, я таксама беларуска!”. Яны пачынаюць ганарыцца тым, што яны беларусы, бо вядома, што мы  як слабая нацыя, вельмі ахвотна асіміліюемся. Таксама трэба дадаць, што калі я пачынала гэта рабіць, я сядзела і ламала галаву: “А што? А як?”. І нехта мудры – ужо не памятаю хто, але вельмі хачу знайсці гэтага чалавека – сказаў



мне: “Ты не сядзі і не чакай – ты пачні рабіць першыя крокі, а далей усё пойдзе як снежны ком”. І гэта абсалютна мудрыя словы. Але ж вярнуся да пытання. Робячы нешта з кімсьці, не варта збіраць вакол людзей па ўзроставым прыкметам. Ты робіш з тым, з кім табе хочацца рабіць, а не з тым, каму “да” і “пасля”. Таму я не “атрымліваю” ад моладзі, я бяру ад людзей. Бяру тое, што яны згодныя мне даць у адпаведнасці з нашымі інтарэсамі і амбіцыямі. - Калі ж вярнуцца зноў да выбару удзельнікаў, хацелася б спытаць: ці не памыліліся Вы з менавіта такімі маладымі людзьмі? Наколькі цяжкі быў гэты выбар? І ўвогуле, па якіх крытэрах Вы абіралі? - Выбар заняў шмат часу. Я нават ведаю пра вас амаль усё, болей, чым вы самі пра сябе ведаеце. Але столькі ж я ведаю яшчэ пра чалавек двесці, не горшых ад вас. Было складана выбраць, і я вельмі шкадую і перад кожным перапрасіла прабачэння, што ім не давялося прыехаць. Я кожнаму паабяцала, і цяпер гэта на маёй адказнасці, што мы будзем рабіць усё магчымае, каб утвараць такія летнікі як мага больш. - Удзельнікі гэтага летніку ўпершыню пазнаёміліся з Супраслем. Распавядзіце, калі ласка, Вашую гісторыю знаёмства з гэтым мястэчкам. - Прызнаюся, што калі паўстала пытанне, дзе мы будзем рабіць гэты праект, я адразу адказала: “У Супраслі”. І большасць палякаў, якія з намі працуюць, запыталіся: “А дзе гэта?”. А я ўжо ведала, дзе гэта, і што я хачу рабіць летнікі толькі тут. Спадзяюся, што вы таксама не пашкадавалі пра гэты выбар. Некалькі гадоў таму, падарожнічаючы па Беласточчыне, абсалютна выпадкова я трапіла ў Супрасль. Праўда, у мяне была машына і сяброўка, але ўсё, што я ведала пра Супрасль, гэта выцянутыя з Інтэрнэту на скорую руку адрасы начлегаў і некалькі нумароў тэлефонаў. І мы вырашылі, што прыедзем сюды. Калі мы пад’язджалі, наперадзе, дзесьці там, дзе павінен быць Супрасль, вісела ліловае воблачка. Памятаю, тады паміж сабою казалі: “Мы едзем у ліловую хмару”. Але калі мы прыехалі ў мястэчка, яно было пустое, вечарэла, і гэта пачынала нас трывожыць. Тэлефоны аказаліся непатрэбнымі: адзін нумар не адказваў, на другім адказалі, што тут гатэлю даўно ўжо няма. Але праз пэўны час мы знайшлі ўсё ж такі адзін гатэль, і калі ўсе трывогі былі пераадоленымі, мы апынуліся ў самым цэнтры Супрасля, паміж манастыром і двумя касцёламі, якія зранку пачалі такі перазвон, што мы нават не ведалі, на якім свеце мы знаходзімся. І самае забаўнае, што наш пакой у гатэлі быў абсалютна ўвесь ліловы, уключаючы колер сцен і пакрывал. Адбылося,



"Калi ты штосьцi хочаш сказаць ці зрабіць - і здолееш заахвоціць іншых людзей, то неважна, якога яны полу ці ўзросту" што так, як ён нас прывітаў, такім жа цудам нас потым і пачаставаў. Гэта ўсё для мяне склалася ў такую рамантычную паэтыку Супрасля. Канешне, потым я шмат чаго даведалася і прачытала пра гэтае мястэчка, але яго спачатку патрэбна пазнаць самому. Таму я і вам нічога не казала, каб не будаваць вакол Супрасля пэўных стэрэатыпаў; хацела, каб кожны з вас тут адчуў штосьці сваё, а потым ужо даведаўся, чаму менавіта такая атмасфера тут пануе. Размова з Вольгай яшчэ раз пераканала нас, што ёсць людзі, якія жывуць сваёй справай, натхняюць іншых на актыўныя дзеянні і штурхаюць наперад да ажыццяўлення сваіх мараў. Моцны энергічны зарад атрымліваеш з размовы з Вольгай, чалавекам крэатыўным і мэтанакіраваным, які падае прыклад таго, што калі ты ў нечым зацікаўлены і можаш ў гэтым пераканаць іншых, галоўнае – зрабіць першы крок. Распытвалі Крысціна Калбаснікава і Тамара Луцкая 5 асобаў, якія нас натхняюць



Робіць усе. Пасьпявае. Пасьміхаецца. Сьпявае. Некалькі гадоў узначальвала Беларускую асацыяцыю студэнтаў, была сакратаром Асацыяцыі беларускай журналістыкі на Беласточчыне. Штогод сьпявае на “Басовішчы” і “Бардаўскай восені” як салістка ўласнага праекту. Былі канцэрты і ў Менску. Штотыдзень піша артыкулы пра музыку, беларускую і сусьветную (кажучы: ”…гэта не праблема…”) для беларускай газеты “Ніва” і вядзе аўтарскую перадачу на “Радыё Рацыя”. Мае маленькага Ільва, зь якім пачала езьдзіць на выступы, калі Леў меў 2 месяцы. Пасля знамества зь ей хочацца рабіць усяго паболей. Зміцер Косьцін З натхненьніем расказвае пра “Радые Рацыю”, на якой працуе і якое любіць. Стаў “сваім” беларусам на Беласточчыне. Ураджэнец Бабруйска, аднойчы незразуметы падляскай бабуляй, зь вялікім задавальненьнем навучыўся размаўляць “посвоёму” – на дыялекце тутэйшых беларусаў. Камунікацыя зь мясцовымі цяпер нашмат прасьцейшая, а “Падляшскі канцэрт пажаданьняў” максімальна да іх наблізіўся. Ведаючы гэта пра Змітра, хочам быць беларусамі паўсюль. Ігар Лукашук Марцін Грудзень



Арганізуе “Бардаўскую восень”. Жыве пабеларуску. Заснаваў унікальны цэнтр адукацыі і прамоцыі беларускай культуры “Шчыты”: самастойна распрацаваў канцэпцыю, знайшоў прыдатны будынак. Цалкам занядбаная, былая школа з чырвонай цэглы, вакол якой дзівочнай прыгажосьці сад, рамантавалася таксама па-беларуску – талакою. Дапамагалі ўсе: хто грашыма, хто парадай, хто рукамі. Дзякуючы Ігару менавіта там быў пастаўлены першы спектакль на падляскай гаворцы. Гледзячы на Ігара, разумееш, што трэба настойліва ісьці па дарозе сваіх мэтаў і ніколі зь яе не зварочваць. Роберт Тышкевіч Што нас не зломіць, тое зробіць нас мацнейшымі. Дэпутат польскага Сэйму, намеснік старшыні камісіі Сэйма Польшчы па замежных справах. З самога пачатку прайшоў шлях руху Садідарносці, стварыўшы ў 1982 разам з сябрамі Моладзевы Камітэт Сацыяльнай Абароны, з яімі выдаваў ажно да 1989 году незалежны штомесячны часопіс «Наш голас». За сваю дзейнасьць у часы камуністычнай Польшчы паўтары гады адседзеў у турме. Змагар за свабоду слова. Шчыры, неабыякавы палітык. Гледзячы на яго, хочацца заставацца моцным. Прафесіанал сваёй справы. Паказаў, як можна быць настаўнікам, ня стаўшы адначасова ментарам, як захаваць аўтарытэт, не будуючы дыстанцыі між сабой і ўдзельнікамі. Як паказаць карову і застацца пераканаўчым і нк смешным. Мы даведаліся ад яго пра новыя метады адукацыі, нефармальныя, незвыклыя для афіцыйнай навучальнай сістэмы ў Беларусі: праводзіць заняткі такім чынам, што не адчуваеш сябе як на занятку. Выклікае вялікую павагу. Хочацца навучыцца паводзіцца з людзьмі так, як робіць гэта ён. Арцём Кір'янаў і Галя Кісялёва Беларусы ў Польшчы: учора і сёння
Беларусы ў Польшчы - адна з самых вялікіх нацыянальных меншасцяў. Спрадвеку наш народ жыў на землях Усходняй Польшчы, якая мае назву – Падляшша. Якім было ўчора і якім ёсць сёння беларусаў на гэтай зямлі?


Гісторыя У канцы IX стагоддзя тэрыторыя Падляшша адносілася да ўсходніх славян, потым яна ўвайшла ў склад Галіцка – Валынскага княства, а пазней далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. У выніку Люблінскай уніі 1569 года падляшскія землі пачала каланізаваць мазавецкая шляхта, выціскаючы адсюль продкаў беларусаў. На працягу некалькіх стагоддзяў насельніцтва рэгіёна перамяшалася. Найбольш актыўнымі тэмпамі паланізацыя мясцовых беларусаў пачалася пасля таго, калі ўсходняе Падляшша разам з усёй Заходняй Беларуссю было ўключана ў склад польскай дзяржавы ў выніку падпісання несправядлівага для беларусаў, Рыжскага мірнага дагавору 1921 года. Адной з найважнейшых падзеяў з’яўляецца паход Чырвонай Арміі ў верасні 1939 г.  які быў успрыняты польскім насельніцтвам як агрэсія, а большасць беларусаў палічыла за радасць. Аднак і жыццё пры савецкай уладзе не прынесла суцяшэння. З пачаткам Вялікай Айчынай вайны сітуацыя на Падляшшы змянілася,



бо нямецкія ўлады лаяльна ставіліся да спробаў беларусаў ствараць беларускамоўныя школы ды арганізоўваць сваё нацыянальнае жыццё. Але ўсё гэта скончылася з сканчэннем вайны і далучэннем у 1945 годзе Беласточчыны да Польшчы. Польскі жнівень 1980 г.  з якога пачалася гісторыя прафсаюза і руху «Салідарнасць», спрычыніўся да кароткачасовай лібералізацыі палітыкі дзяржавы і тым самым да узросту грамадскай актыўнасці. Упершыню пасля дзесяці год беларуская праблематыка пачала з'яўляцца на старонках беластоцкай прэсы. Расла студэнцкая актыўнасць. У 1981 годзе ўзнік арганізацыйны камітэт Беларускага аб'яднання студэнтаў. Галоўнымі мэтамі аб'яднання мелі быць інтэграцыя студэнцкага асяродка беларускай нацыянальнасці, папулярызацыя беларускай культуры, пазнанне ўласнай гісторыі і традыцый, ахова помнікаў беларускай матэрыяльнай культуры і г.д. Аднак увядзенне ў снежні 1981 г. ваеннага стану не дало магчымасці стварыць беларускую студэнцкую арганізацыю. Сучаснасць Сёння прававы статус беларусаў рэгулюе прыняты ў студзені 2005 г. «Закон аб нацыянальных і этнічных меншасцях і аб рэгіянальнай мове». Беларусы названы ў законе адной з дзевяці нацыянальных меншасцей, што пражываюць у Польшчы. Зараз беларускую мову вывучаюць толькі каля чатырох тысяч польскіх беларусаў, якія жывуць у Падляшскім ваяводстве. Беларуская мова выкладаецца прыкладна ў 20 базавых школах, 10 гімназіях і двух ліцэях — у БельскуПадляшскім і Гайнаўцы. У сталіцы ваяводства Беластоку, дзе, паводле афіцыйных звестак, жывуць сем тысяч этнічных беларусаў, беларускую мову вывучаюць крыху больш за 70 дзяцей. Але варта адзначыць, што ў школы ахвотна ідуць ня толькі беларусы, але і палякі. Гэта звязана з тым, што ў такіх школах высокі ўзровень Наша “Ніва”



выкладання і таму бацькі жадаюць аддаваць сваіх дзяцей менавіта сюды. Такім чынам можна зазначыць, што беларусы ў Польшчы займаюць сваё пачэснае месца. І хоць, на працягу ўсёй сваёй гісторыі, яны перажывалі розныя ліхалецці, але ўсё ж такі захоўваюць сваю самабытнасць. Створаныя арганізацыі, газеты, радыё ды перадачы на тэлебачанні дапамагаюць беларусам не забывацца роднага слова і сваёй нацыянальнай прыналежнасці. І таму я ўпэўнены, што беларусы Польшы будуць адчуваць сябе утульна ды вольна ў сёняшняй краіне. Падляшскага ваяводзтва, а таксама выхадцы з беларускіх вёсак у гарадах. Мэты тыднёвіка – як сцвярджаюць аўтары  дапамога ў захаванні нацыянальнай свядомасці беларусаў і прапагандаванне беларускай мовы. Тыднёвік асявятляе важныя падзеі з жыцця беларусаў і натхняе на самаадукацыю. Штомесяц у "Ніве" з’яўляецца літаратурная старонка. Рэдакцыя супольна з Беларускім саюзам у Польшчы арганізуе агульнапольскі конкурс беларускай паэзіі і прозы. Тыднёвік "Ніва", пачынаючы з 1980-х гадоў, апублікавала шэраг гістарычных артыкулаў аб дзеячах, звязаных з Беларускай Народнай Рэспублікай – у час, калі афіцыйнай гістарыяграфіяй яны прызнаваліся за ворагаў.Чытачы "Нівы" маглі пазнаёміцца з дзейнасцю Браніслава Тарашкевіча, Івана і Антона Луцкевічаў, творчасцю Алеся Гаруна, Ларысы Генюш і іншых. Беларус ,  які прыедзе ў Беласток, можа здзвіцца, пабачыўшы ў мясцовых кіёсках беларускамоўную газету “Ніва”. Яна выдаецца з дапамогай польскай дзяржавы і дзейнічае ажно з 1956 года. Пра гісторыю ды сучаснасць аднаго з старэйшых выданняў Беласточчыны. Чытаюць газету ў асноўным беларусы, якія кампактна насяляюць паўднёваўсходнюю частку На вялікі жаль для мяне як для гісторыка з пачатку 90-х гадоў газета не распаўсюджваецца на тэрыторыі Беларусі. Часам пры пераездзе праз мяжу ўзніюць праблемы ў тых людзей, якія спрабуюць прывесці тыднёвік у Беларусь. Так здарылася ў 2008 годзе, калі на беларускапольскім памежжы былі канфіскаваныя 41 асобнік газеты. Але газету можна (і варта!) вольна чытаць у інтэрнеце на сайце: http://niva.iig.pl/ .  Зміцер Суліменка

беларусаў у Польшчы "Ніва" з’явіліся кнігі пра малавядомыя падзеі, успаміны розных дзеячаў і інш. Пад час сустрэчы з удзельнікамі летніку DEMO, Зміцер Косцін (журналіст “Рацыі”, аўтар праграмаў "Падляшскі тыдзень","Праграма для моладзі", вядучы "Падляшскага канцэрту пажаданняў", дыджэй) адзначыў, что рэдакцыя радыё “Рацыя” у сваёй працы арыентавана на захаванне самабытнасці беларускай культуры. Вольга Пятруковіч

Сваё пачэснае месца сярод беларускіх арганізацый у Польшчы займае радыё “Рацыя”, гісторыя дзейнасці якога налічвае ужо больш за 10 гадоў. На пачатку вяшчання радыё ахоплівала невялікую тэррыторыю на Беласточчыне і рыхтавала да эфіру пераважна інфармацыйна-публіцыстычная перадачы. З цягам часу тэрыторыя вяшчання пашыралася, колькасць передач павялічвалася, а перадачы станавіліся ўсё больш разнастайнымі. А з 2006 г. вядзецца кругласутачнае вяшчанне ў Інтэрнэце, што вельмі дарэчы, таму что слухаць “Рацыю” на FM-хвалях могуць толькі жыхары Беласточчыны, Падляшша і некаторых раёнаў Беларусі, якія мяжуюць з Польшчай. За час існавання радыё “Рацыя” людзям, якія там працавалі, давялося сутыкнуцца не толькі з прыемнымі клопатамі па узбуйненню радыё і удасканаленню працы, але і з цяжкасцямі. Але нездарма кажуць, что ўсё, что нас не забівае – робіць нас мацнейшымі. Гэтак адбылося і ў выпадку з рэдакцыяй “Рацыі”, якая нягледзячы на ўсе цяжкасці, кожны раз вярталася да нармальнага рэжыму працы. Час ішоў – рэдакцыя ўзбуйнялася. І на сённяшні дзень радыё “Рацыя” можа праванаваць сваім слухачам передачы на любы густ і змест: інфармацыйныя, краязнаўчыя, літаратурныя, музычныя, палітычныя, спартовыя і інш. Радыё “Рацыя” таксама славіцца тым, что даволі актыўна супрацоўнічае з іншымі грамадска- палітычнымі і культурніцка-адукацыйнымі арганізацыямі Польшчы і Беларусі. Ужо каторы год “Рацыя” выступае ў якасці суарганізатару знакамітага моладзевага фестывалю “Басовішча”. Тым жа  у каго не атрымалася асабіста быць на “Басовішчы” ці “Амбасовішчы”, “Рацыя” дае магчымасць “завочна” паслухаць іх у прамым эфіры. А вынікам супрацоўніцтва радыё “Рацыя” і тыднёвіка Цэнтр адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ў Шчытах, хоць і існуе нядаўна, але яго дзейнасць мае вялікае значэнне для беларусаў Беласточчыны. Ён распачаў сваю дзейнасць у сакавіку 2011 года. Але на яго рахунку ужо колькі цікавых мерапрынемстваў. Пра Цэнтр і яго дзейнасць нам, удзельнікам летніка DEMO, распавёў каардынатар праекту Ігар Лукашук.

"Шчыты": суворая назва - пяшчота ўнутры

Ідэя даўно вітала ў паветры. А стымулам для его рэалізацыі стала вандроўка маладых беларусаў па Беласточчне, калі яны знайшлі закінутую школу ў вёсцы Шчыты-Дзенцялова. Маляўнічае месца настолькі спадабалася маладзёнам, што яны вырашылі стварыць тут беларускі культурніцкі асяродак. У стварэнні Цэнтру актыўна ўдзельнічаў “Звяз беларускай моладзі”, які ініцыяваў грамадскія акцыі сбору сродкаў. Пэўную дапамогу аказала Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы, якое на конкурснай аснове фінансава падтрымлівае дзейнасць арганізацый нацыянальных меншасцяў у Польшчы. Ініцыятывы Цэнтра адукацыі і прамоцыі беларускай культуры накіраваны на усіх беларусаў Падляшша, і ў першую чаргу на жыхароў Шчытоў і навакольных вёсак. Цэнтр адукацыі і прамоцыі беларускай культуры мае выбітныя планы: рэалізоўваць і мясцовыя, і міжнародныя праекты, накіраваныя не толькі на беларусаў Падляшша, але і на палякаў, і на беларусаў з Беларусі. Цэнтр падтрыьлівае беларускую культуры ў Польшчы: рыхтуецца сайт - пункт турыстычнай інфармацыі, адбываюцца нядзельныя сустрэчы для мясцовых жыхароў, дзейнічае тэатральная сцэна для школьнікаў, ладзяцца выставы і імпрэзы, сустрэчы з артыстамі. Вольга Пятруковіч Вандроўка ў Беласток Наш сьвет складаецца са шматлікіх магчымасьцяў, выпадковасьцяў, здарэньняў і думак. Калі ты стаў удзельнікам летніка «ДЭМА», то, верагодна, ты гэта ня толькі разумееш, але і ўмееш карыстацца магчымасьцямі, якія прапануе лёс.
Але варта часам вызначыцца са шляхам дасягненьня той адзінай мэты, якую ты для сябе абраў. І амаль перад кожным з нас паўстала дылема, якім чынам трапіць у далёкі, таямнічы Супрасьль, Мы прапануем табе, першнаперш, нягледзячы на тое, што шмат чаго ты ўжо даведаўся з сеціва і з дасланых табе лістоў, пазнаёміцца з дзьвюма зусім рознымі вандроўкамі ў адное і тое ж мейсца.


Першая Калі табе пашанцавала як і мне, і ты маеш адчыненую шэнгенскую візу альбо від на жыхарства ў Летуве, але квіткоў на аўтобус зь Менску няма, можаш паехаць празь Вільню. Падарожжа будзе вельмі камфотрным і натхняльным, таму што, па-першае, калі ты прыедзеш цягніком, то будзеш мець час, каб паглядзець вельмі прыгожы стары горад, а па-другое, як рушыш зь Вільні аўтобусам на Беласток (а 14.50 зь 19-й пляцоўкі, у вельмі камфортным фатэлі магутнай – калі пашанцуе, двухпавярховай – машыны) будзеш, як і я, мець цудоўную магчымасьць звонку паглядзець на тое, як жыхары летувіскіх і польскіх гарадоў, мястэчак і вёсак вядуць сваё жыцьцё. Прыгожыя і чыстыя вуліцы, акуратныя будынкі і пачуцьцё свабоды, лунаючае ў паветры, заварожваюць і падымаюць настрой. Пра маленькія прыемнасьці майго шляху. Калі едзеш цягніком, то за тры гадзіны можна праслухаць шмат любімай музыкі, дачытаць адкладзенае «напотым» альбо проста даспаць тыя каштоўныя гадзіны, якія ты прамяняў на гэтую вандроўку, і вяртаеш іх, а адначасна ўжо і пры дзейнасьці: ты едзеш! Цягнік выязджае а 7.45 зь Менску і ўжо ў 10.45 ты ў Вільні. Як я ўжо казаў, ты можаш пайсьці пагуляць, пакаштаваць летувіскай кухні, а можа, і набыць новых сяброў: людзі ў Эўропе вельмі адкрытыя. Падарожжа ў Беласток робіцца крыху казачным, таму што моц набываюць міжнародныя дамовы аб часе. І тады простыя, здавалася б разлікі часу выглядаюць прыблізна так: паміж 14.50 летувіскага часу і 19.50 польскага зьмяшчаюцца не пяць, а шэсьць гадзін. Цудоўна, праўда? І вось, я нарэшце ў Беластоку, але ніхто, чамусьці нас не сустракае. І гэта насьцярожвае. Я пачаў пералічваць, ці правільны час атрымаўся, ці правільна даслаў ліст з момантам прыезду. Аказалася ўсё дакладна, але проста трэба было трохі пачакаць – будзь упэўнены: пра цябе не забыліся і, найхутчэй, ужо шукаюць. І тут я магу даць некалькі вельмі важных і цікавых парад: лепей знайсьці будучых удзельнікаў у сацыяльных сетках; аб'яднацца ў группы і расплянаваць час, каб атрымалася разам пачаць вандроўку (разам і весялей, і больш бясьпечна, і тым больш гэта зручна для арганізатараў; калі ўжо прыедзеце ў Беласток (аўта- і чыгуначны вакзала знаходзяцца побач), зьбірайцеся ў цэнтры будынку аўтавакзала, бо там вас напэўна будуць чакаць, калі ж – не, то ўсё роўна будзьце там (арганізатары таксама людзі і могуць спазняцца); абавязкова трэба памятаць, што грошы вам будуць зьвернуты толькі ў тым выпадку, калі вы прад'явіце ўсе квіткі аб аплаце праезду! Ну што, відаць гэта ўсё, што табе трэба ведаць. Посьпехаў!



Другая Так здарылася, што дабіраліся мы зь яшчэ двума ўдзельнікамі да летніку праз дзень пасля яго пачатку. У гэты дзень мы былі павінны яшчэ і атрымаць свае дакумэнты з консульства, таму дзень атрымаўся вельмі насычаным на падзеі. Як чалавек, які першы раз зьвяртаўся па візу, скажу такім жа недасьведчаным першапраходцам: «Ня трэба чакаць, што за вас нехта ўсё зробіць, ня трэба пужацца і хваляцца, але паводзіць сябе спакойна і цьвяроза ацэньваць сітуацыю. Польскае консульства кожны дзень з ранку і да вечара робіцца месцам «паломніцтва» агромністай колькасьці людей. Вялікія чэргі, нацягнутыя нэрвы, людскія эмоцыі – вось што сустрэнеце вы там». Таму, каб вам не згубіцца і не змарнаваць час, падам падрабязныя інструкцыі: перад падачай дакументаў запоўніце анкету на сайце http://www.minsk.polemb.net; раздрукуйце яе і ўклейце фота; набудзьце страхоўку на патрэбную колькасьць дзён (гэта можна зрабіць ля консульства; 10 дзён каштуе 5-6 даляраў); займіце мейсца ў чарзе да вакенцаў зьлева і ў чарзе на падачу дакумэнтаў (з 9.00 да 14.00); а калі вы прыедзеце па візу, то лепей быць за некалькі гадзін да адзначанага часу (15.00), каб заняць мейсца. Калі вы выканаеце усе парады, то атрымаеце доўгачаканую Шэнгенку і будзеце такія ж шчасьлівыя, як і мы ў той момант. Мы атрымалі яе крыху раней (дзякуй усім, хто дапамог). Не пасьпелі мы перавесьці дух пасьля змаганьня за візу, як трэба ўжо рухацца далей. Добры 38 аўтобус даставіў нас на вакзал, і вось мы ўжо імчым на экспрессе Менск – Гародня (аўтобус ходзіць прыблізна кожную гадзіну з Усходняга аўтавакзалу праз «Дружную» і каштуе 53 тысячы). У Гародні дождж (спадзяюся вы не забыліся на парасон). Да дрэннага надвор'я дадаецца сюрпрыз: аказваецца, ні з аўта, ні з чыгуначнага вакзалу нічым ня трапіш на польскі бок з 18 і да 22 гадзін. Але… Спыніўся дождж, вызірнула сонейка і ўзьнікла перспектыва невялічкай экскурсіі па старажытнай Гародні. Усё цяжкае – у камеру захоўваньня, і амаль бягом на хуткасны агляд і шпаркую фотасэсію слаўных мясьцінаў. Экскурсія атрымалася яскравая, але павярхоўная. Здымаць прыйшлося амаль на ляту: фота Аббеглі ўсё і зь языкамі на плячах апынуліся на вакзале. Цяжкія сумкі зноў з намі (навошта браў столькі рэчаў?!.), лёгкі перакус і вось аўтобус: Гародня – Варшава (у касах аўтавакзала ці шапіку «Intax» ля чыгуначнага вакзала квіток каштуе 53 тысячы). Толькі адкінуўся ў фатэль – мяжа. Беларускія памежнікі амаль не глядзяць, але польскія трасуць усё, шукаючы «wódku i papierosy». Прыемная, але строгая памежніца запытала нас, ці маем мы грошы на жыцьцё. Наш няўпэўнены адказ яе не задаволіў, і яна прымусіла адчыняць гаманцы ў пошуках злотых, якіх не было. Былі даляры і эўро, але патрабуемай суммы ў 100 даляраў не знайшлося. Апэляцыя да выплаты выдаткаў збоку арганізатараў лягеру была безвыніковай. Пайшлі на хітрык. Пакуль яна не бачыла, перадавалі адзін аднаму нехапаючыя грошы. Суворая прыгажуня застался на мяжы, а мы ўжо ляцелі праз жнівеньскую цемру па доўгачаканай беласточчыне. На пачатку другой гадзіны ночы наш дэсант апынуўся на пустыннай пляцоўцы беластоцкага ваказалу. І нарэшце цеплыня сустрэчы адкінула прэч холад начы і стому дваццацігадзіннага падарожжа. Калбаснікаў Кірыл і Снытка Рыгор