Musisz zainstalować flash player pobierz instalator








«Мы ўсе людзі на балоце, ё!» Сяргей Будкін, «Тузін Гітоў»
Беларускі рэп робяць хлопцы зь Вялейкі, Лунінца, Сянна ды Івацэвічаў. Пра адраджэньне гэтага кірунку заявілі PANaNieba, Lunclan, Zeman, Вожык і Vinsent на першым фэсьце беларускамоўнага рэпу. У атачэньні айчынных рэпэраў адсутнічаюць вульгарныя дзеўкі, яны ня бразджуць ланцугамі, не ўжываюць наркотыкаў, а зброю бачылі толькі па тэлевізары. Затое яны сьмела паказваюць фак існаму ладу, славяць Каліноўскага ды сьпяваюць пры чыстыя чалавечыя пачуцьці. Беларускія чытаньні ў «Рэактары» ўдаліся.
Skandal

«Мы ўсе людзі на балоце, ё!», — такімі словамі запальваюць публіку першыя выступоўцы — Sviedak і ChviaDot з PANaNieba. Нягледзячы на тое, што галасы ў іх яшчэ ламаюцца, словы глытаюцца ды і досьведу вялікіх канцэртаў нямашака, трымаюцца на сцэне яны досыць упэўнена. Дадае драйву іхнім чытаньням Zeman з праекту Imperator. Гэты экспрэсыўны рэпэр заяўлены ў канцэрце ня быў, але выходзіў на сцэну часьцей за вядучага Паўла Белавуса, пэрыядычна дапамагаючы сваім калегам у чытцы ды штохвіліну заклікаў уздымаць запальніцы. Адсутнасьці на такой падзеі прызнаных «майстроў слова», як Сярога ці лідэр «Чырвоным па белым» Кроў, здаецца, ніхто і не заўважыў. Сярога баіцца беларускай мовы, як агню пасьля свайго адзінага экспэрымэнта «Лялька», а Кроў добра прыжыўся ў Польшчы ды шчыльна зьвязаў сваё жыцьцё з тэлебачаньнем. Вядома ж, чытаньне рэпу такіх грошай не прыносіць. Фэст адзначыўся і зараджэньнем такой зьявы, як нацыянальны рэпбатл. Беларуская

Skandal

«бойка за рэспэкт» прайшла ў перапынку, калі два ахвочыя гледачы ўзяліся пачытаць са сцэны Караткевіча ў рэпманеры. Лунінецкія рэперы з Lunclan выхваляліся набытай менскай прапіскай, ганарліва заявіўшы тэлеканалах краіны зрабілі сваю справу. Яшчэ крыху і яго будуць прадстаўляць, як Яго Вялікасьць Vinsent. Новасьпечаны герой айчыннага гіпгопу прадставіў тое, што не згубіла яшчэ актуальнасьці з дыску «Пачатак» ды колькі рэп-патрыятычных нумароў. На песеньцыпрысьвечэньні Каліноўскаму людзі расьцягнулі вялікі бел-чырвонабелы сьцяг. Гэта было ўдалае завяршэньне вечару, можна было ісьці. Але Vinsent не пайшоў, а паўтарыў на біс «Працягваю жыць» і тую ж «Слава героям». Пасьпяховым фэстам і сваім выступам выканаўца зазначыў: гэта яго кірунак, і ён тут на сёньня галоўны.прысутным, што яны прыехалі з Розачкі ды Грушаўкі ды прэзэнтавалі песьню пра сталіцу, якая магла бы з поўным правам пратэндаваць на рэпгімн Менску. Вожык чараваў публіку сьціпласьцю ды пафігізмам. Дзіва, але нягледзячы на практычную адсутнасьць яго ў рэальнай музычнай прасторы, некаторыя яго сьпевы людзі ведалі напамяць. Як, напрыклад, трэк «Вечна жывая». Пры канцы свайго сэту рэпэр не ўтрымаўся ды пахваліўся сваёй супрацай з амэрыканскім чытальнікам Popa Chief з фармацыі WuTang Clan Family. Праўда жывая прэзэнтацыя трэку «Амэрыка скрозь» выйшла скамечанай — калі ішла фанэра з запісам голасу заакіянскага госьця, сам Вожык ня ведаў куды дзецца ды пры канцы загадаў прытушыць сьпеў на паўслове. Віртуальную прэзэнтацыю сумеснага сынглу Вожык паабяцаў зладзіць на ТГ. Апошнім чытаў той, дзеля якога і высілкамі якога гэтая дзея і ладзілася. Посьпех на «Тузіне Гітоў» песьні «Адыходзяць караблі» ды пераможнае шэсьце кліпу «Восеньскі вальс» па тэлеканалах краіны зрабілі сваю справу. Яшчэ крыху і яго будуць прадстаўляць, як Яго Вялікасьць Vinsent. Новасьпечаны герой айчыннага гіп-гопу прадставіў тое, што не згубіла яшчэ актуальнасьці з дыску «Пачатак» ды колькі рэппатрыятычных нумароў. На песеньцыпрысьвечэньні Каліноўскаму людзі расьцягнулі вялікі белчырвонабелы сьцяг. Гэта а было ўдалае завяршэньне вечару, можна было ісьці. Але Vinsent не пайшоў, а паўтарыў на біс «Працягваю жыць» і тую ж «Слава героям». Пасьпяховым фэстам і сваім выступам выканаўца зазначыў: гэта яго кірунак, і ён тут на сёньня галоўны. Берасьцейскія ўлады: «Рок недапушчальны для выкананьня» «Тузін Гітоў»

Skandal «Изъятые у Вас диски включают песни с нецензурной лексикой и антипропагандой здорового образа жизни, что является недопустимым для исполнения и распространения таких записей».

Начальнік аддзела культуры Берасьцейскага гарадзкога выканаўчага камітэту Ўладзімер Сусько адказаў аднаму з арганізатараў фэсту «Гукі вясны», дзе была канфіскаваная большая частка накладу музычныга дыску «Права маладых — першы музычны блін» з запісамі гуртоў і выканаўцаў зь Берасьцейскай вобласьці. Чыноўнік піша: «Изъятые у Вас диски включают песни с нецензурной лексикой и антипропагандой здорового образа жизни, что является недопустимым для исполнения и распространения таких записей». Дыскі на праверку ў дзень канцэрта 20 сакавіка забраў аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. Па словах аднаго з супрацоўнікаў Маскоўскага РУУС, які пажадаў застацца ананімным, тыя на складзе пакрыліся пылам, а арганізатары да гэтага часу ніякага афіцыйнага адказу не атрымалі. Да таго ж лейтэнант міліцыі Ціхановіч М. В., які складаў пратакол і забіраў дыскі, адмаўляецца размаўляць і канкрэтна сказаць — які лёс чакае канфіскаваную музычную прадукцыю. З Маскоўскага РУУС матэрыялы накіравалі ў аддзел культуры, начальнік якога, у выглядзе адпіскі, даслаў абсурдны ліст наступнага зьместа на адрас Паўла Белавуса, аднаго з арганізатараў фэсту «Гукі вясны»: «В адрес Брестского городского исполнительного комитета направлены материалы в по изъятию у Вас кассет и с записями рокгрупп и отдельных исполнителей», — так пачынаецца гэты ліст. «Незразумела пра якія касэты ідзе гаворка ды і

Skandal

сэнс блытанага выказваньня з масай памылак таксама не зусім уцямна выглядае», — камэнтуе Павал Белавус. «С целью недопущения подобных фактов, Вам следует знать, что все подобные действия должны согласовываться с администрацией заведения. Изъятые у Вас диски включают песни с нецензурной лексикой и антипропагандой здорового образа жизни, что является недопустимым для исполнения и распространения таких записей», — працягвае чыноўнік. «На дыску прэзэнтаваліся запісы гуртоў, якіх у Беларусі ніхто не забараняў, а канцэпцыя дыску была ў тым, каб паказаць творчасьць музыкаў без абмежаваньняў і цэнзуры, што і адлюстравалася ў сьпевах. Дыск атрымаўся сваеасаблівым адлюстраваньнем жыцьця моладзі, грамадзтва Беларусі зь яго праблемамі і абсурднымі сытуацыямі, пры апісаньні якіх часам бяз лаянкі не абыйдзесься», — кажа Павал. «Согласно требованиям авторских прав, Вы должны знать, что записи дисков осуществляются с согласия руководителей и авторов музыкальных произведений», — заўважае Ўладзімер Сусько пры канцы ліста. «Ніводны з прысутных на дыску гуртоў і выканаўцаў не выказаў выдаўцам складанкі свае прэтэнзіі, таму я чакаю калі мне ўжо аддадуць канфіскаваныя дыскі. Тыя, хто жадае ўжо зараз паслухаць складанку, можа вольна спампаваць яе ў інтэрнэце, за мінулы месяц гэта зрабіла больш за 200 чалавек», — падсумоўвае Павал Белавус.