Musisz zainstalować flash player pobierz instalator








МЭДЫІ І МЫ

Тэрмін New Media, альбо “новыя мэдыі”, зьявіўся ў нашым абароце адносна нядаўна. Традыцыйна пад "новымі мэдыямі" прынята разумець інтэрактыўныя электронныя СМІ. Такі падыход адначасна й правільным, і няпоўным. На добры пачатак давайце вызначымся з тым, што такое ўвогуле мэдыі. “Гэта сукупнасьць тэхналягічных сродкаў і прыёмаў, якія служаць справе перадачы інфармацыйнага паведамленьня ў тым ці іншым выглядзе (друкаванае слова, музычная кампазіцыя, радыёперадача й т.д.) канкрэтнаму карыстальніку”. Ад сябе я, бадай, яшчэ дадам, што тэрмін “мэдыі” апісвае агулам камунікацыі й не абавязкова ўключае у сябе зьвесткі аб адрэсацыі, накірунку каналаў й асяроддзі міжлюдскіх дачыненьняў. Менавіта магчымасьць пэрсаналізаваць інфармацыю адрозьнівае новыя СМІ ад традыцыйных. Ну бо тэлебачаньне, асабліва лічбавае, – гэта ж таксама электронны спосаб камунікацыі. А тэлефонны званок, пры дапамозе якога можна прыняць удзел у якой-небудзь тэлепередачы, - прыклад інтэрактыўнасьці. Ці тая ж глябальная сець Інтэрнэт. Статычны партал наўрад ці можна назваць “новым мэдыя”, паколькі, негледзячы на электронную сетку камунікацыяў й нейкую інтэрактыўнасьць, працэс блуканьня па раздзелах сайту прынцыпова ня розьніцца ад гартаньня старонак папяровага часопісу. Пэрсаналізацыя сталася сутнасьцю й прыкметай “новых мэдыяў”. Google па змоўчаньні адкрывае мне старонку на мове той краіны, зь якой я на яго зайшоў. Livejournal паказвае мне стужку менавіта маіх сяброў, а ня ўсіх карыстальнікаў. Апэратар мабільнай сувязі спрабуе адгадаць мае зацікаўленасьці й патрэбы, дасылаючы прапановы ўзяць удзел у сваіх акцыях ці сьцягнуць музыку. Чагровым адрозьненьнем новых СМІ ад традыцыйных ёсьць інтэрактыўнасьць. Менавіта ў новых мэдыях дачыненьні сталі ня проста масавымі (па прынцыпу усеусім), а пэрсаналізаванымі.

Сёньня з паняткам “журналіст” мы маем пэўную праблему. Раней такі чалавек прыходзіў на сваё працоўнае месца, быў адказны за нейкую рубрыку і пад вечар прыносіў нейкую нататку, нейкую інфармацыю. Цяпер гэтай мадэлі няма. Гэтая роля журналіста яшчэ больш паскараецца, калі гаворка ідзе пра інтэрнэт. Тут часьцей за ўсё тэксты зьяўляюцца ў апошні момант. Часта трэба даслаць тэкст літаральна цягам паўхвіліны, бо “калі я гэтага не зраблю, то будзе вялікая катастрофа” і г.д. Тут ужо можна казаць пра долі сэкундаў. Мы стала сьпяшаемся, жывучы ў культуры, якая патрабуе імгненнай рэакцыі. Але сьпех не спрычыняецца да таго, каб добра прыгледзецца да тэксту, каб паўторна яго перачытаць, каб падыскутаваць перад апублікаваньнем зь іншымі. Старая культура задумы журналіста над тым, “што мы пішам, для каго пішам” зьнікае. Зьявілася патрэба хуткасьці й моцны ціск канкурэнтаў: “Хвіліначку. Мы гэтага не пакажам, але іншыя пакажуць абавязкова. Маю ідэю



Прыдумай сабе сябе... і падзяліся з іншымі Выдумай ідэю, канцэпцыю й назву будучай газэты, пачні збор патрэбнай інфармацыі й потым апрацуй графічнае афармленьне. Віртуальная сістэма дасьць табе магчымасьць увасобіць самае сьмелае бачаньне электроннай газэты ў практыцы. Ад Цябе патрабуецца мець голад на крэатыў, прагу апісаньня навакольнага сьвету, схільнасць да рэфлексіі й жаданьне супрацы. Ствары рэдакцыйны акаўнт і запрасі сяброў Утвары зь сяброў і знаёмых новы журналісцкі калектыў і падзялі ў ім ролі паводле сямі функцыяў з рознымі правамі доступу: галоўны рэдактар, намесьнік рэдактара, сакратар, тэматычны рэдактар,

1. Аб’ём спажывальнай інфармацыі імкліва расьце Чым больш інфармацыі мы атрымліваем у розных формах і відах, тым большы апэтыт у нас прачынаецца. Часта мы нават не задумваемся, як карыстаемся адначасна некалькімі рознымі мэдыяфарматамі: набіраем артыкул, слухаем музыку й заглядаем адным вокам у навіны па тэлебачаньні. Як вынік, колькасьць часу, якая сыходзіць на спажываньне інфармацыі, рана ці позна перавысіць штодзённы час актыўнага функцыянаваньня чалавека,

Сэнс Твіттэра Радыё спатрэбілася 38 гадоў, каб заваяваць аўдыторыю ў 50 млн слухачоў. Тэлебачаньне дасягнула такога ж паказчыку за 13 гадоў, а Інтэрнэт – за 4 гады. Меней чым за 9 месяцаў аўдыторыя Facebook перавысіла 100 млн карыстальнікаў. Колькасьць артыкулаў у Вікіпэдыі на дадзены момант налічвае болей 13 млн, яны напісаныя на болей, чым 260 мовах сьвету. Аўдыторыя гэтага сайту – звыш 60 млн. унікальных карыстальнікаў штомесяц. У сярэднім 900 тысяч блёгаў зьяўляюцца кожныя суткі. Пачынаючы з красавіка мінулага году колькасьць карыстальнікаў Twitter павялічвалася на 20 мільёнаў штомесяц. «Прарыў 2009 года» - так акрэсьлілі арганізатары Прэміі Webby (аналяг кіношнага Оскару) інтэрнэт-пустышку пад назвай Твіттэр, якая, між іншым, атрымала ад Global Language Monitor тытул “Слова 2009 году”. Сэнс Твіттэра на раздва зразумець няпроста. Адчыняем любы акаўнт і бачым прыкладна наступную плынь сьвядомасьці. У чалавека, які прызвычаіўся займацца сэнсоўнымі справамі, нявольна паўстае пытаньне “Што ўся гэта лухта значыць”? А між тым, сёньня штодня праз сэрверы Твіттэру праходзяць 50 мільёнаў такіх вось выразаў (твіттаў). Сэрвіс знаходзіцца ў фазе імклівага пад’ёму папулярнасьці: Гэта сур’ёзныя лічбы. Але ў чым жа іх сакрэт? Вось простыя правілы для дзейсных людзей, якія доўгі час ня бачылі ніякага сэнсу ў выкарыстаньні гэтага сэрвісу: Твіттэр не чытаюць. У яго пішуць. Нават Твіттаране не чытаюць сваіх фрэндаў (сяброў). Твіттэр не разьлічаны на чытача. Ён створаны для хуткага кантактаваньня. Твіттэр – гэта штосьці тыпу аські й убудаваных чатаў у Скайпе, толькі кажаш для ўсіх. Як пры гэтым казаць па справе? Твае праблемы. Гэта сацыяльная сетка. Ананімныя карыстальнікі тут нікому не патрэбныя.



Твіттэр – гэта новае інфармацыйнае й камунікатыўнае асяроддзе, законы якога нараджаюцца проста на вачах. Твіттэр – гэта зьверххуткая рэакцыя фрэндаў. Ты кажаш “Ап”, і табе праз пару сэкундаў “Ап-ап, ап-ап, ап-ап”. Тыпа прыкольней жа! Але праз 5 хвілін прышпіл ужо не актуальны й губляе ўсялякую вартасьць. Для чытача тут ніхто ня піша. Гэта цяжка, але трэба ўсьвядоміць. Традыцыйна лічыцца, што чым даходлівей, пасьлядоўней, разумней і больш кампэтэнтна ты пішаш, тым большую аўдыторыю ты ў стане сабраць. Для Твіттэра, у адрозьненьні ад жж, гэта ўсё не працуе. Тут няма дзе праявіць усе гэтыя якасьці, а ў аўдыторыі няма часу/прыладаў для распазнаваньня падобных здольнасьцяў. Твіттэр падобны на RSS альбо ЖЖ-стужку фрэндаў, дзе зьяўляюцца адныя загалоўкі, тэксты пад загалоўкамі ўжо нікога не цікавіць. Твіттэр цалкам ігнаруе цытаты, якія дапамагаюць зразумець, аб чым гаворка. Яны не патрэбныя, таму што калі ты не адказаў адразу, цягам максімум паўгадзіны, то потым твой камэнтар ужо не актуальны. Для прафэсійных дачыненьняў – форумы й тэматычныя сайты; Для працоўнага кантакту – аська й скайп; Твіттэры разыходзяцца па мабільніках й усемагчымых прыладах. У дарозе, у заторах, на эскалатарах і ў трамваі чытачы належаць Табе. А праз паўгадзіны гэта ўжо нікому не цікава.



Але самае сьмешнае, што ўсе асаблівасьці Твіттэра й уся пералічаная пустышкавасьць – гэта самы што ні ёсьць трэнд. Зверхуткі кантакт на “Ты”. У лепшым выпадку – вырашылі маленькую праблему. Але звычайна – проста патрындзелі, высеклі пустую іскру й разьбегліся. Вам напэўна знаёмыя бадзёрыя маладзёны, якія пры сустрэчы заўжды страляюць “Хай-хай”, а напрыканцы “пакульпакуль, на сувязі…” Вось! Гэта яны! Твіттэр створаны для іх! Ён патрэбны для таго, каб быць на сувязі. Гэта модна. Гэта трэнд. Быць на сувязі важней якасьці сувязі. Твіттэр – пустышка, але гэта трэнд. Ён далёка неадназначны. Ён падобны на прамежкавая звяно, якое папярэднічае нараджэньню нейкага ці то своеасблівага стылю жыцьця, ці то сэрвісу новага пакаленьня, які выкарыстае біялягічныя патрэбы арганізму і удала іх задаволіць. Пакуль незразумела. Фрагмэнтацыя Актывізуецца працэс драбленьня й фрагмэнтацыі практычна ўсіх мэдыяў. Паўстаюць новыя інфармацыйныя каналы. Папулярныя блёгі пераўтвараюцца ў паўнавартасныя сацыяльныя сеткі, кожная зь якіх пачынае жыць уласным жыцьцём, узмацняючыя тым самым нішавыя тэндэнцыі на рынку. Наступствам гэтага трэнду стане распад мэдыяаўдыторыі на дробныя супольнасьці. Адсюль можна прыйсьці да высновы, што цяперашнія мэдыі недоўгавечныя. Прыбытак з кожнага інфармацыйнага каналу будзе зьмяншацца. Узьнёслыя размовы аб тым, як навіны ствараюцца карыстальнікамі, ужо парадкам надакучылі. Тым ня менш, блёгі, падкасты, фота й відэасэрвісы, сацыяльныя сеткі, грамадзянская журналістыка рознай скіраванасьці – гэта рэальнасьць. Пры гэтым выдаткі на стварэньне якаснага кантэнту зьмяншаюцца зь неверагоднай хуткасьцю. Большая частка сусьветнага зьместу генеруецца аматарамі. Выснова: паўстаньне кантэнту па прынцыпу «зьнізу ўверх» будзе дамінаваць. ПРА НАС
Як будуць выглядаць сродкі масавай інфармацыі ў бліжэйшай пэрспэктыве? Развагі Роса Доўсана па выніках самміту “Будучыня мэдыяў”


Пэрсаналізацыя Мэдыі становяцца пэрсаналізаванымі. Надыходзіць эра поўнага кантролю чытача над кантэнтам і ўпакоўкай. Мы выбіраем, што спажываем, дзе й у якой форме. Адначасна зьмяняецца й рэклямны рынак, паколькі рэкляма становіцца больш сфакусаванай, а яе форма й зьмест моцна залежаць ад мэтавай групы. Узроставыя зьмены Узроставая аўдыторыя спажыўцоў розных формаў СМІ застаецца большменш нязьменнай, але кожная група каардынальна адрозьніваецца ад іншых паводзінамі. Зь цягам часу узроставыя зьмены прывядуць да стварэньня зусім розных профіляў для спажыўцоў і ўдзельнікаў працэсу стварэньня й абмену інфармацыі. Як вынік, мэдыяканалы будуць усё больш сэгмэнтавацца па ўзрастовым крытэры. Узрастаючы трафік У постіндустрыяльных дзяржавах людзі ўжо даўно забылі, што такое дыялап. А паколькі Інтэрнэт актыўна пранікае ў грамадзкае жыцьцё нават слабаразьвітых краінаў, тэндэнцыя пад назвай “павелічэньне сусьветнага трафіку” будзе толькі набіраць моцы (не забываемся таксама пра мабільны трафік).