Musisz zainstalować flash player pobierz instalator




Дзень памяці. Як сталіністы знішчылі маю сям’ю Кастусь ЛАШКЕВІЧ, ТUT.BY
72 гады назад, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях мінскай унутранай турмы НКВД - "амерыканкі" былі растраляныя 103 беларускія інтэлектуалы. Літаратары Алесь Дудар, Міхась Чарот, Ізі Харык, Платон Галавач, Міхась Зарэцкі, наркамы асветы Аляксандр Чарнушэвіч і юстыцыі БССР Максім Ляўкоў, рэктар БДУ Анані Дзякаў... Вусцішную праўду і растрэльны спіс у Архіве прэзідэнта РФ за подпісамі Сталіна і Молатава некалькі гадоў назад адшукаў Леанід Маракоў - пляменнік растралянага ў 37-м паэта Валерыя Маракова.


Цяпер штогод 29 кастрычніка беларуская грамадскасць адзначае Дзень памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Кожны дзесяты На думку Леаніда Маракова, аўтара шматтомнай энцыклапедыі "Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, медыкі, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi", бальшавікі мэтанакіравана вынішчалі ўвесь цвет беларускай нацыі. "Яны растралялі ці выслалі ў канцлагеры 90% беларускіх літаратараў, 100% святароў, амаль усіх дырэктараў заводаў, кожнага трэцяга настаўніка і інжынера… - кажа Маракоў, які за дзесяць год даследавання сталінізму выдаў два дзесяткі кніг.- Ужо ў 30-я гады працавалі сакрэтныя інстытуты НКВД, якія ўбачылі велізарны патэнцыял у геастановішчы рэспублікі. Таму больш за ўсё яны баяліся незалежнасці Беларусі. Каб гэта не адбылося, яны вынішчылі інтэлектуальны генафонд нацыі, напрацаваны за стагоддзі". Паводле даных розных даследчыкаў, у малох сталінскіх рэпрэсій трапілі ад 600 тысяч да 1,5 мільёна жыхароў Беларусі. Ледзь не кожны дзесяты! Кожная трэцяячацвёртая сям’я! Сярод іх і радзіна маёй прабабулі - Шчаблоўскія.



Крывавая калектывізацыя Ганна Емяльянаўна Шчаблоўская (у замужстве - Сайкоўская) паходзіла з калісьці заможнай шляхецкай сям’і з вёскі Старая Рудзіца, што ў сярэднявеччы належала Радзівілам і ўваходзіла ў Койданаўскае графства (цяпер - Дзяржынскі раён). Бог падараваў яе бацькам шасцёра сыноў і дзвюх дачок, таму асаблівых праблемаў з вядзеннем гаспадаркі не было. А вось зямелькі не хапала. Яе бацька Емяльян, мой прапрадзед, і ягоны халасты брат усё жыццё дзялілі адну хату і цягам доўгіх гадоў збіралі грошы на дадатковы надзел. Жылі заможна, бо многа працавалі. Мелі найлепшы ў вёсцы дом, дарагі замежны патэфон, каштоўны парцалянавы сервіз і шмат іншых рэчаў, якія для іншых вяскоўцаў былі сапраўдным дзівам. Апранацца любілі па-шляхецку, у модныя строі, ездзілі на ўласнай брычцы... Аднак назапашаныя з цяжкасцю грошы ім не спатрэбіліся. Емяльян Шчаблоўскі памёр, пасля - ягоны брат, а затым пачалася калектывізацыя. У брамку Шчаблоўскіх раней за ўсіх на вёсцы пастукала бяда. Ператваральнікі ў жыццё тыранскіх ідэяў абвесцілі іх "кулакамі". Лепшую ў вёсцы хату забралі пад калгасную кантору. Шэсць сыноў (братоў Ганны Емяльянаўны) і іхняя маці сталіся "ворагамі народа". Толькі зусім нядаўна мне ўдалося даведацца, што ж сапраўды здарылася са Шчаблоўскімі. Дарэчы, ніхто не адмяняў Пастанову Вярхоўнага Савета РБ "Аб парадку рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсій 20-80-х гадоў у Рэспубліцы Беларусь", якая дазваляе сваякам рэпрэсаваных азнаёміцца з іх асабістымі справамі ў архівах КДБ. Двух з іх асудзілі яшчэ ўлетку 1929-га. Вінцэся (Вікенція, 1904 г.н.) - за "кантрабанду". Юзіка (Іосіфа, 1902) - за "шпіянаж на карысць Польшчы", мяжа з якой пралягала зусім непадалёк ад Старой Рудзіцы. Прысуд абодвум - 3 гады працоўнапапраўчых лагераў - выносіла Асобная нарада пры Калегіі ОГПУ. Юзік яшчэ падчас папярэдняга зняволення захварэў на сухоты і хутка памёр. Вінцэся адправілі па этапе ва УСЛОН ГУЛАГа ОГПУ ў Кемь Карэльскай вобласці. Ягоны далейшы лёс невядомы. Верагодна, пасля арышту братоў Віктар Шчаблоўскі пераехаў з роднай вёскі. На момант арышту ў жніўні 1937-га ён працаваў вартаўніком на будоўлі тэхнікума на станцыі Орша. 3 лістапада 1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР за "антысавецкую агітацыю" Віктара прысудзілі да найвышэйшай меры пакарання. Праз 23 дні яго расстралялі. Нарэшце, 10 кастрычніка 1939 года арыштавалі, а напярэдадні Калядаў 24 снежня 1940 года судзілі за "антысавецкую дзейнасць" Франака (Франца) Шчаблоўскага (1912). Прысуд Асобнай нарады пры Калегіі ОГПУ - 8 гадоў лагераў. Яго выслалі ў Варкутлаг, дзе, паводле інфармацыі з асабістай справы, чацвёрты брат маёй прабабкі і памёр 3 кастрычніка 1943 года Усе яны былі рэабілітаваныя ў 1989 і 1992 гадах. Фантастычны пабег
У архівах КДБ Беларусі няма ніякай інфармацыі пра двух астатніх братоў Шчаблоўскіх, таксама абвешчаных ворагамі народа. І вось чаму. Паводле Волесь Шчаблоўскі Волесь Шчаблоўскі ўцёк ад Саветаў у Шатландыю. сямейнай гісторыі, Янака і Волеся разам са старэнькай маці Сабінай, маёй прапрабабуляй, адправілі па этапе на Алтай. Там, аднак, вольналюбівыя хлопцы надоўга не забавіліся і разам з маткай уцяклі дадому. Як ім ўдаўся гэты цуд, назаўжды застанецца таямніцай. Вядома толькі, што дабіраліся Шчаблоўскія доўгія месяцы. Рухаліся пешкі, плылі на чаўне - уначы. Удзень хаваліся па лясах, хмызняках, сілкаваліся тым, што траплялася на шляху, чым дзялілася прырода. Бог дапамог. Дайшлі. Матулю браты завезлі да сястры Мані ў вёску Магалеўшчына, што і сёння месціцца ў некалькіх кіламетрах ад Станькава. Самі цудоўна разумелі, што застацца на роднай зямлі ў іх шанцаў не было. Таму Янка і Волесь перайшлі савецкапольскую мяжу і імігравалі ў Брытанію. Калі гэта адбылося, невядома. Як


невядома і тое, у чыім войску яны адваявалі Другую сусветную вайну. Можа, у 2-м Польскім корпусе генерала Андэрса? Па вайне наша радзіна атрымала ад братоў некалькі польскамоўных лістоў і фотакартку. З пажоўклага здымку яны весела паглядалі з дзівосным для нас звязкам бананаў у руках. Апошні іх допіс датаваны 1965 годам. Адваротны адрас на канверце: Glasgow, Scotland. "Мае каханыя, што да нас, то, дзякаваць Богу, жывецца нам дужа добра. Хоць мы і за мяжой, але як хочаш нешта мець, трэба таксама працаваць. Толькі мы працуем у сябе і на сябе. Хапае часу паехаць за горад, на паляванне. Са здароўем, дзякаваць Богу, таксама ўсё нармалёва", - апісвалі яны свой новы побыт.Пры гэтым браты Шчаблоўскія, адарваныя ад усяго роднага, пачуваліся глыбока няшчаснымі. Чаго варты толькі гэты радок: "Але гэткі мой лёс... Я не ведаю, што прынясе мне наступны дзень, я ніколі не быў шчаслівы - ані ў маладосці, ані цяпер", - пісаў Волесь Шчаблоўскі, у якога на радзіме засталася жонка і дачка. Найхутчэй, браты так і не стварылі ў выгнанні новыя сем’і. Іх сувязь з радзімай перапынілася. Калі яны пакінулі гэты свет і дзе знайшлі апошні прытулак, таксама загадка. Зразумела адно: на іх род Шчаблоўскіх перапыніўся. Калі Сталіна не стала, яна прамовіла: "Дзякуй Богу, гэтаму злыдню прыйшло пакаранне! Няхай гарыць ён у пекле!".

"Няхай гарыць ён у пекле!" Страціўшы братоў, мая прабабуля Ганна Емяльянаўна ўратавалася толькі таму, што да таго часу ўжо пакінула сямейнае гняздо. У маладосці ёй вельмі падабаўся праваслаўны хлопец, аднак прысуд родных быў няўмольным: "За кацапа не пойдзеш! Шукай сабе нармальнага чалавека, каталіка". Вынікам, яна выйшла замуж толькі ў 27 гадоў за збяднелага селяніна Уладзіміра Сайкоўскага з вёскі Машчонае. Расправіўшыся з братамі жонкі Шчаблоўскімі, сталінскія каты прыйшлі і ў яго хату, з якой выцягнулі ўсё большменш каштоўнае: дарагое футравае паліто, той самы патэфон, фарфоравы сервіз... Баючыся за ўласнае жыццё (ягонага брата раскулачылі ў 1930-м, асудзіўшы на 3 гады канцлагера), Уладзімір Сайкоўскі, які працаваў ў калгасе брыгадзірам, ад усяго адхрышчваўся: "Гэта не маё, гэта ўсё жончына! Забірайце яе!" Няшчаснай Ганне Емяльянаўне заставалася толькі горка плакаць: па сваім гаротным лёсе, мужу-бедаку і шасці рэпрэсаваных братах, якіх яна ўзгадвала да апошніх дзён.